Знайсці
03.08.2022 / 19:05РусŁacБел

Зноў абвастрэнне ў Нагорным Карабаху, тут абвясцілі частковую мабілізацыю

Абвастрэнне сітуацыі ў Нагорным Карабаху пачалося 1 жніўня. Паводле звестак непрызнанай рэспублікі, азербайджанскія падраздзяленні паспрабавалі перасекчы лінію судакранання з паўночнай і паўночна-заходняй памежнай зоны. А сёння кіраўнік непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі Араік Аруцюнян падпісаў указ аб правядзенні частковай мабілізацыі на фоне напружанасці ў рэгіёне.

Азербайджанскія вайскоўцы

«3 жніўня прэзідэнт (Нагорна-Карабахскай Рэспублікі) Араік Аруцюнян падпісаў указ, згодна з якім з 3 жніўня 2022 года ў рэспубліцы абвешчаны частковую вайсковую мабілізацыю», — гаворыцца ва ўказе, апублікаваным на сайце Аруцюняна.

Па звестках міністэрства абароны непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі, каля 14:00 азербайджанскія падраздзялення «выкарысталі ўдарныя беспілотнікі, у выніку чаго смяротна паранены адзін вайсковец». Пазней там паведамілі пра раненне яшчэ васьмярых. Увогуле карабахскі бок паведаміў пра як мінімум аднаго загінулага і васьмёх параненых, а ў Азербайджане перад тым заявілі пра аднаго загінулага вайскоўца.

У 2020 годзе Нагорны Карабах ужо быў у цэнтры шасцітыднёвай вайны, якая забрала жыцці больш за 6500 чалавек, перш чым завяршылася пагадненнем аб спыненні агню пры пасярэдніцтве Расіі. Паводле тагачаснай дамовы, Арменія перадала Азербайджану частку тэрыторый, якія кантралявала дзесяцігоддзямі, а Расія накіравала каля 2000 «міратворцаў» для нагляду за перамір'ем.

Цяпер Азербайджан патрабуе поўнай дэмілітарызацыі Нагорнага Карабаха і вываду армянскіх вайскоўцаў. Пра вывад расійскіх «міратворцаў» гаворкі пакуль не вядзецца.

«Азербайджанская Рэспубліка неаднаразова заяўляла, што, насуперак трохбаковай дэкларацыі, прысутнасць Узброеных сілаў Арменіі і незаконных армянскіх узброеных фармаванняў на тэрыторыях Азербайджана, дзе часова дыслакаваныя міратворцы Расійскай Федэрацыі, застаецца крыніцай небяспекі. Дэмілітарызацыя гэтых тэрыторый, поўны вывад адтуль армянскіх войскаў і раззбраенне незаконных армянскіх узброеных фарміраванняў абсалютна неабходныя», — заявіла Мінабароны Азербайджана.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера