Знайсці
03.08.2022 / 18:313РусŁacБел

Зянковіч стаў супрацоўнічаць са следствам адразу пасля затрымання

З матэрыялаў справы вынікае, што хадайніцтва на імя намесніка генеральнага пракурора Зянковіч напісаў на самых першых этапах следства. На працэсе па справе «падрыхтоўкі дзяржперавароту» была аб'яўленая інфармацыя, што Юрась Зянковіч быў затрыманы 11 красавіка 2021 года, а затым напісаў хадайніцтва аб заключэнні пагаднення са следствам, дзе даў чыстасардэчнае прызнанне, заявіўшы, што абавязваецца дапамагаць у расследаванні і выкрыць усіх удзельнікаў злачынства, піша «Вясна».

Як вынікае з матэрыялаў крымінальнай справы, якія сёння зачытаў пракурор у судзе, на стадыі папярэдняга расследавання Зянковіч прызнаў сваю віну ў поўным аб'ёме.

Як сёння было абвешчана ў судзе, 6 кастрычніка 2021 года ад абвінавачанага Зянковіча паступіла хадайніцтва аб заключэнні пагаднення са следствам, у якім ён паказаў, што ў мэтах аказання садзейнічання гатовы супрацоўнічаць са следствам усімі даступнымі яму спосабамі, а таксама паведамляць усе вядомыя ім звесткі аб злачынстве. У ходзе судовых пасяджэнняў па справе аб спробе дзяржаўнага перавароту ён паказанняў яшчэ не даваў і не выказаў свайго стаўлення да абвінавачвання.

Зянковіч — адзіны з пяці абвінавачаных па гэтай справе, хто заключыў здзелку са следствам. Яшчэ на этапе папярэдняга следства ён прасіў змяніць яму меру стрымання і адпусціць з СІЗА, але яму было адмоўлена.

У адпаведнасці з беларускімі законамі, Зянковічу з улікам супрацоўніцтва са следствам не можа быць прызначанае пакаранне большае, чым палова максімальнага.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
26
Ха-ха
6
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
8
1
Тэатр i акторы/адказаць/
03.08.2022
Выглядае што ў гэтым прадстаўленнi ўсе выконвалi свае ролi, Макар, Фядута, iнакш адкуль аперацыю вялi ФСБ i Бортнiкаў, задача Фядуты заключалася ў тым, каб арганiзаваць сустрэчу ў Маскве. Кастусёў быў патрэбен для таго, каб абвiнавацiць БНФ i нацыяналiстаў, а вось роля Зянковiча куды больш складаная, бо праз яго абвiнавацiлi дзярждэп нiбы ў падрыхтоўке змовы. Роля Шчыгельскага пакуль застаецца пакрытай тайнай. У вынiку праз гэты фiнт калгаснiк аформiў дэкрэт аб перадачы паўнамоцтваў саўбезу, а кiраўнiк гэтага саўбеза Вальфовiч расейскi агент, такiм чынам роля Фядуты больш складаная, мо двайны казачок? i на луку i на маскву...
03.08.2022
Союз меча и орала, условный Кислярский с тревожным чемоданчиком. Ильф и Петров все прекрасно описали.
0
далекий писец/адказаць/
04.08.2022
Да с самого начала, с этим типом не стоило дел иметь. Из прошлого за ним тянулся внушительный шлейф его гнусных проделок и об этом писали все.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930