Знайсці
03.08.2022 / 18:21РусŁacБел

«Газпрам трансгаз Беларусь», Белчыгунка і «іншыя флагманы». Следчы камітэт расказаў пра змаганне з хабарніцтвам

Следчы камітэт расследуе крымінальную справу ў дачыненні да службовых асоб ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь». Топ-менеджараў кампаніі абвінавачваюць у хабарах за лабіраванне інтарэсаў асобных пастаўшчыкоў. Пра гэта заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення Следчага камітэта Уладзімір Шышко падчас прэс-канферэнцыі на тэму «аб мерапрыемствах па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй у Беларусі».

«Цэлы шэраг высокапастаўленых службовых асоб гэтай арганізацыі займаліся атрыманнем незаконнага ўзнагароджання ад камерцыйных структур за пастаўку або не пастаўку абсталявання. Узнагароджанне складала сотні тысяч беларускіх рублёў», — расказаў падчас прэс-канферэнцыі Уладзімір Шышко.

Цяпер вырашаецца пытанне аб кампенсацыі гэтых грошай, асноўная маса фігурантаў справы дае прызнальныя паказанні, запэўніў Шышко. Пры гэтым, паводле яго: «Супрацоўнікі кампаніі проста цяпер, не чакаючы заканчэння расследавання, прымаюць меры па ліквідацыі тых шчылін, якія меліся ў іх дзейнасці. «За што яны нам, шчыра кажучы, проста кажуць: «Дзякуй!».

Прадстаўнік СК таксама расказаў, што аналагічная крымінальная справа была распачатая ў дачыненні да службовых асоб Беларускай чыгункі, у найбліжэйшы час яе павінны перадаць у суд. Ёсць таксама справы, заведзеныя ў дачыненні да «топавых прадпрыемстваў, у тым ліку флагманаў», і памеры хабараў там складаюць «мільёны даляраў».

Агульныя страты ад карупцыйных злачынстваў за першае паўгоддзе бягучага года нібыта склалі больш за дзевяць мільёнаў рублёў. Самы вялікі хабар, зафіксаваны ў Беларусі за апошні год, — каля 1 млн даляраў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930