Знайсці
03.08.2022 / 14:272РусŁacБел

Журналістцы Ірыне Слаўнікавай прысудзілі 5 гадоў калоніі — на год больш, чым прасіў пракурор

Яе прызналі вінаватай у «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» і ўдзеле ў пратэстах.

Працэс праходзіў у Гомелі ў закрытым рэжыме больш за месяц. Яго ўзначальваў Мікалай Доля, які разглядаў і «справу Ціханоўскага». Пракурор прасіў чатыры гады зняволення.

Ірына Слаўнікава і яе муж Аляксандр Лойка былі затрыманыя 30 кастрычніка 2021 года ў аэрапорце Мінска, калі вярталіся з адпачынку. Першапачаткова пара была асуджаная на 15 сутак арышту за «публікацыю ў Фэйсбуку экстрэмісцкага кантэнту».

Гаворка ішла пра матэрыялы «Белсата» перыяду, калі тэлеканал яшчэ не быў прызнаны экстрэмісцкім. Суткі скончыліся, але ні мужа, ні жонку не адпусцілі. Іх прывезлі ў іншае РУУС, дзе яны пачулі, што зноў затрыманыя — нібыта «за дробнае хуліганства». І зноў ім далі па 15 сутак арышту. 26 лістапада 2021 года журналістку прызналі падазраванай па крымінальнай справе, а затым перавялі ў следчы ізалятар №1 у Мінску.

Ірыне першапачаткова было выстаўленае абвінавачванне паводле артыкула 342 КК РБ, частка 1 — «арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак ці ўдзел ў іх».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
10
0
Вызваленне/адказаць/
03.08.2022
Хто не хоча каб у Беларусь увайшлi узброеныя беларускiя фармаваннi для вызвалення краiны ад расейскай фашысцкай акупацыi таго яна задавальняе
0
Саўковы водар/адказаць/
04.08.2022
Перавынали план....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930