Знайсці
03.08.2022 / 15:37РусŁacБел

Сталі вядомыя пяць прыкмет новага штаму кавіду, якія вы можаце не заўважыць

Па свеце распаўсюджваецца новая мутацыя кавіднага штаму амікрон — навукоўцы называюць яе ВА.5. Вядома, што гэты варыянт кавіду вельмі лёгка перадаецца і ім могуць заразіцца як прышчэпленыя, так і тыя, хто ўжо хварэў на кавід. Яшчэ адна складанасць: сімптомы ВА.5 лёгка не заўважыць ці пераблытаць з нечым іншым.

Фота: pixabay.com

Назіранні медыкаў сведчаць, што шмат якія сімптомы ВА.5 аналагічныя сімптомам іншых штамаў ды мутацый кавіду. Але ёсць адна важная змена — тое, як часта рэгіструюцца тыя ці іншыя праявы хваробы, піша onet.pl.

У пачатку пандэміі вельмі папулярным сімптомам была страта нюху, але сёння яна рэгіструецца не так часта. На першае месца па распаўсюджанасці сярод сімптомаў выйшаў боль у горле, на другое — галаўны боль. За імі па папулярнасці ідуць заложанасць носа, сухі і вільготны кашаль.

Цяперашняя хваля кавіду супадае з сезонам абвастрэння алергіі, таму медыкі перасцерагаюць супраць таго, каб пераблытаць кавід з гэтай хваробай. Боль у горле, насмарк, закладзены нос і агульнае недамаганне могуць сведчыць як пра кавід, так і пра алергію, так што, калі сумняваецеся, лепей зрабіце тэст.

Часам людзі не звяртаюць увагу на крыху павышаную тэмпературу, але і яна можа сведчыць пра кавід. У выпадку з гэтай інфекцыяй ваш стан павінен палепшаць праз тры-пяць дзён. Калі ж гэтага не адбылося і тэмпература не знізілася, калі вы не маеце апетыту, адчуваеце слабасць і вам цяжка дыхаць, звярніцеся да доктара.

Пастаянны кашаль (як сухі, так і вільготны) таксама можа быць прыкметай кавіду. Нарэшце, і ў прышчэпленых, і ў непрышчэпленых людзей, у якіх быў выяўлены амікрон, назіраўся боль у горле і хрыплы голас. Эксперты падлічылі, што ў сярэднім 7 з 10 дарослых, якія атрымалі 2 ці 3 дозы вакцыны, будуць пры заражэнні амікронам адчуваць боль у горле. У выпадку з кавідам ён доўжыцца ў сярэднім 5 дзён і бывае даволі моцным.

Доктар Салавей: Ізноў пайшоў рост захворвальнасці на кавід, засцерагайцеся і прышчапляйцеся

На носе — новая хваля COVID-19. Як падрыхтавацца і ці рабіць прышчэпку?

Новая хваля каранавіруса наступае, і вакцынаў ад яе няма. Навукоўцы тлумачаць чаму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
7
Сумна
13
Абуральна
9
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930