Знайсці
03.08.2022 / 10:066РусŁacБел

«Хто хоча ваяваць, той знаходзіць магчымасць». Былы палітвязень Клюкач далучыўся да палка «Пагоня»

Хутка хлопец збіраецца выправіцца ва Украіну.

Фота: старонка ў Фэйсбуку Ціхана Клюкача

Экс-палітзняволены Ціхан Клюкач далучыўся да добраахвотніцкага палка «Пагоня». Пра гэта хлопец распавёў «Нашай Ніве».

Як кажа Ціхан, цяпер ён знаходзіцца на трэніровачнай базе ў Польшчы і хутка плануе выправіцца ва Украіну. Прычыну свайго кроку Ціхан тлумачыць так:

«Вырашыў далучыцца па той жа прычыне, што калісьці сеў у турму, а потым далучыўся да палка Каліноўскага. Мэта адна — свабодная Беларусь. Цяпер барацьба з Расіяй і Пуціным — гэта шлях да перамогі над узурпатарам Лукашэнкам. Ён не мае ніякай палітычнай самастойнасці, ён — толькі «гаўляйтар» Пуціна на тэрыторыі Беларусі».

У канцы мая хлопец з’ехаў ва Украіну, тады ён збіраўся стаць чальцом палка Кастуся Каліноўскага. Але 7 чэрвеня Ціхан паведаміў, што сыходзіць з палка праз асабісты канфлікт з іншым яго ўдзельнікам. Уначы пры змене каравулу хлопец выпадкова здзейсніў стрэл. У пакаранне за гэта яго надзелі ў бронекамізэльку з надпісам «Спытай мяне, чаму я ў броніку». Клюкач палічыў такія меры для сябе зневажальнымі.

Ціхан таксама падзяліўся першымі ўражаннямі ад «Пагоні». Яны ў яго станоўчыя:

«Магу сказаць, што арганізацыя тых жа трэніровак або забеспячэнне рыштункам знаходзіцца на вельмі высокім узроўні. Калі гаварыць пра людзей, якіх я тут сустрэў, то ўсё гэта нашы беларусы, якія абралі шлях збройнай барацьбы і якімі можна толькі захапляцца. А мая барацьба трывае: хто хоча ваяваць, той знаходзіць магчымасць».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Спадзяюся, мяне прымуць у батальён Каліноўскага». 19-гадовы Ціхан Клюкач — пра катаванні палітвязняў і каханне, пранесенае праз краты

«Я абіраю годнасць». Былы палітвязень Ціхан Клюкач сышоў з палка Каліноўскага

«Камандзір прызначыў яму адэкватнае пакаранне». Полк Каліноўскага пракаментаваў сыход Клюкача

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
43
Панылы сорам
13
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
2
антисвета/адказаць/
03.08.2022
вы здзекуецеся? гонар?
ён стрэліў "выпадкова" па жылым квартале. а раптам у якога старога ці малога папаў? ды шчэ пакрыўдзілася кісейная барышня на вельмі мяккае пакаранне. хіба гістэрычкам месца на вайне?

«Хто хоча ваяваць, той знаходзіць магчымасць» - кажа яна. ёсць такая парода мужычкоў, якім абы пастраляць. і лепш, каб па-сапраўднаму - у жывую істоту - у звера, у чалавека... і няважна, якіх поглядаў, якога веравызнання (пола, узросту) будзе гэты чалавек...

у гарачыя кропкі заўсёды сцягваецца нямала гарачых галоў... і далёка не заўсёды з высакароднымі мэтамі...
а што менавіта ва ўкраінскім канфлікце куль-дур і інш. хапае, як нідзе, кажуць ужо некаторыя заходнія добраахвотнікі, што прайшлі праз Сірыю, Ірак...
2
антисвета/адказаць/
03.08.2022
пакрыўдзілася кісейная барышня

і куды ў выніку пайшла? у шчэ больш гламурны "поўк" ад пакрыўджанай былой рэстаратара. там, відаць, пакуль лепш кормяць. ён так прама і кажа - "забеспячэнне рыштункам знаходзіцца на вельмі высокім узроўні"
1
свадьба в малинивке/адказаць/
04.08.2022
а ключавое слова тут
"Хутка хлопец збіраецца выправіцца ва Украіну"
то бок ён нават не ва Украине? а адкуль фоты ў чэпчыку і з аўтамётам тады? з кінастудыі Беларусьфільм? ці можа з павільёнаў Галівуда-Балівуда?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930