Знайсці
03.08.2022 / 09:38РусŁacБел

У Ваўкавыску — чарговы выпадак жорсткага абыходжання з катом. Гэтым разам жывёла загінула

Пасля выпадку з жанчынай, якая ўдарыла вулічнага ката аб сцяну дома, у Ваўкавыску здарыўся новы інцыдэнт. На гэты раз ахвярай стала кацяня, паведамляе тэлеканал «Гродна плюс».

Момант трапіў на відэа

Усё адбылося ўвечары 31 ліпеня ў раёне вуліцы Жолудзева. Інцыдэнт трапіў на камеры відэаназірання: на кадрах відаць, як каля пад'езда мужчына без бачных прычын б'е кацяня нагой. Крыкі жывёлы чулі многія суседзі, а раніцай яе знайшлі мёртвай.

«На днях да нас звярнуліся жыхары аднаго са шматпавярховых дамоў горада, па камерах відэаназірання яны ўбачылі, як іх сусед вельмі жорстка штурхнуў маленькае кацяня, і яны звярнуліся да нас па дапамогу. Прагледзеўшы гэтае відэа, мы не змаглі прайсці міма і, натуральна, адгукнуліся на заклік аб дапамозе, была напісаная заява ў міліцыю, па гэтым факце будзе разбіральніцтва», — распавяла прадстаўнік зоаабарончай арганізацыі «Валкавіта» Алеся Касаджык.

Суседзі хутка апазналі крыўдзіцеля жывёлы і перадалі інфармацыю пра яго мясцовым валанцёрам. У міліцыі таксама пракаментавалі сітуацыю: на цяперашні момант асоба мужчыны ўстанаўліваецца, праводзіцца праверка, якая скончыцца адміністрацыйнай або крымінальнай справай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера