Знайсці
02.08.2022 / 23:119РусŁacБел

Беларускі гаюн: У сярэдзіне лютага ў Беларусі з'явіўся знак бяды, значэння якога не зразумелі

Тэлеграм-канал «Беларускі гаюн», згадваючы пра адну са старых публікацый і супаставіўшы яе з новымі звесткамі, прыйшоў да высновы, што яшчэ да пачатку вайны быў адзін трывожны сігнал, які сведчыў пра тое, што неўзабаве пачнецца вайна, але гэтага тады яшчэ ніхто не разумеў.

10 сакавіка 2022 года, на 14-ы дзень вайны, у канале Антона Матолькі быў апублікаваны матэрыял, дзе ўпершыню было расказана, што каля Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» можа знаходзіцца камандны цэнтр беларускай групоўкі Узброеных сілаў Расіі — так званая «Пляцоўка 400. Купал». У тым жа матэрыяле аўтары звярнулі ўвагу, што на гэтай тэрыторыі як мінімум з пачатку сакавіка працавала сістэма радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ), якая выклікала моцныя перашкоды навігацыйных сістэм GPS/GLONASS. Не выключана, што сродкі РЭБ служылі для прыкрыцця/абароны каманднага пункта.

Аказалася, што акрамя Матолькі на гэта звярнуў увагу і карыстальнік твітара John Wiseman, які ўвесь гэты час не толькі назіраў за GPS-перашкодамі ва ўсім свеце, але і захоўваў інфармацыю пра іх, выпусціўшы днямі сайт з гістарычнымі звесткамі па такіх перашкодах.

Зыходзячы з гэтых звестак атрымліваецца, што РЭБ на тэрыторыі Купала пачала працаваць як мінімум з 15 лютага 2022 года, а спыненая адразу пасля пачатку адступлення УС РФ з Кіеўскага кірунку.

Гэта значыць, робяць выснову аўтары, што GPS-перашкоды пад Мінскам яшчэ да пачатку ўварвання былі вельмі трывожным сігналам, але гэтага тады яшчэ ніхто не разумеў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
90
Панылы сорам
11
Ха-ха
10
Ого
40
Сумна
83
Абуральна
52
04.08.2022
Любая война начинается из ложных предпсылок.
Германия недооценила резервы СССР, СССР недооценил мощь войск противника и данные разведки.
США вошли во Вьетнам, недооценив поддержку СССР и Китая Вьетнаму.

Тут тоже звёзды сошлись: недооценили, не поверили, не просчитали, не учли.

1
Аргентум/адказаць/
04.08.2022
антисвета, да что Вы, право слово, в Украине хотят по новой раздуть хейт про белорусов. Знамечено, когда в Украине заканчивается информационный тренд, его стараются поддерживать заглушкой, которой с начала войны был и остается - белорусское участие в войне. Тем более, что центролизация их вещания была с самого начала, вплоть до синхронного освещения событий на фронте. В принцыпе в военное время логичный ход.((
0
Нораабооріорпапрппп/адказаць/
04.08.2022
"ты такой умный как моя жена потом"(с) усе ведаюць чый гэта ўлюбёны выраз :)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930