Знайсці
02.08.2022 / 22:442РусŁacБел

На фестывалі Viva Braslav затрымалі ўдзельніка з татуіроўкай Пагоні

На музычным фестывалі Viva Braslav сілавікі затрымалі аднаго з наведвальнікаў «за дэманстрацыю экстрэмісцкай сімволікі», паведаміў адзін з праўладных тэлеграм-каналаў. Пра гэта піша «Медыязона».

Фота ілюстрацыйнае

«Медыязона» знайшла старонку затрыманага ў сацсетках — яго завуць Міхаіл Тарлоўскі.

Сілавікі называюць Тарлоўскага анархістам і сцвярджаюць, што ён быў на фестывалі без майкі, таму былі бачныя яго татуіроўкі, напрыклад, сімвал анархізму — літара «А» ў крузе (літары «О»), а таксама герб Пагоня.

Фестываль Viva Braslav праходзіў 29-30 ліпеня на возеры Дрывяты.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
55
03.08.2022
А хіба Пагоня не ў спісе гісторыка-культурнай каштоўнасці? Ці гэтым ублюдкам не дакажаш.
03.08.2022
Ні пагоня, ні бчб, ні сімвал анархістаў не зьяўляюцца экстрэмісцкай сімволікай. Але ў нас жа не да законаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930