Знайсці
02.08.2022 / 21:45 1

Мсціслаўскага ідэолага пакаралі за неўсталяванне мемарыяльнай шыльды беларускаму мовазнаўцу

Краязнавец і былы педагог Уладзімір Кажамяка, які родам з Мсціслаўшчыны, шмат гадоў даследуе творчасць Янкі Бялькевіча (1883-1960) — педагога, даследчыка беларускай мовы, былога дырэктара Мсціслаўскага педтэхнікума, які прайшоў сталінскія лагеры. Краязнаўца дабіўся ўшанавання Бялькевіча ў Мсціславе, але чыноўнікі паабяцалі, ды забыліся, піша Радыё Рацыя.

Будынак былога педаганічнага тэхнікума, дзе павінна быць усталяваная шыльда 

Летась на імя Уладзіміра Кажамякі прыйшоў ліст з Мсціслаўскага райвыканкама, дзе паведамлялася, што «райвыканкам атрымаў заключэнне з Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб мэтазгоднасці стварэння і ўстаноўкі памятнай дошкі ў гонар І.К. Бялькевіча. Бліжэйшым часам будзе распрацаваны эскізны праект памятнай дошкі і ўзгоднены ў Магілёўскім абласным мастацка-экспертным савеце па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве. Пасля атрымання адпаведнага заключэння будзе вырашана пытанне аб стварэнні дошкі».

Янка Бялькевіч

Прайшоў год, але дошка так і не з’явілася на будынку былога педтэхнікума ў Мсціславе. Уладзімір Кажамяка зноў звярнуўся ў Мсціслаўскі райвыканкам. Аказалася, што мемарыяльная дошка, прысвечаная Янку Бялькевічу, не з’явілася «па віне намесніцы начальніка ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі райвыканкама» Таццяны Сімчанка, за што супрацоўніца «прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці».

Тым не менш, як абяцае старшыня Мсціслаўскага райвыканкама Дзмітрый Пімашэнка, мемарыяльная дошка, прысвечаная Янку Бялькевічу, сёлета будзе ўсталяваная.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ааа / адказаць
03.08.2022
Гэты гістарычны будынак ў самым цэнтры горада стаіць закінуты і развальваецца. Такімі тэмпамі хутка ўжо не будзе куды тую шыльду вешаць. Стабільнасць і працвятаніе яны такія.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30