Здабыча газу ў Расіі абвалілася да мінімуму за 14 гадоў
Здабыча газу «Газпрамам» да пачатку жніўня абвалілася да самага нізкага ўзроўню як мінімум з 2008 года, адзначае Bloomberg са спасылкай на аператыўную статыстыку кампаніі.
У ліпені здабыча «Газпрама» склала 24 млрд кубаметраў, што на 36% ніжэй, чым на год раней.
Спад, які пачаўся вясной пасля прыпынення трубаправода «Ямал-Еўропа» і адключэннем паставак краінам, якія адмовіліся плаціць паводле схемы «ў рублях», узмацняецца кожны месяц: у красавіку ён складаў 10% год да года, у траўні — 14%, у чэрвені — 30%.
Экспарт «Газпрама» ў ліпені склаў толькі 6,4 млрд кубаметраў, а ў параўнанні з тым жа месяцам 2021 года абваліўся на 58%.
15
0
4
1
2
1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
На Балі разбілася на скутары 23-гадовая беларуска
 1
Шпакоўскі: На нас павінны баяцца напасці
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера