Знайсці
02.08.2022 / 20:206РусŁacБел

«Калі вы патрапілі ў яму, то першае, што трэба зрабіць — перастаць капаць». Як расійская праграмістка ўсё страціла з-за імперскай пыхі

Расійская праграмістка, пакінуўшы радзіму і атрымаўшы статус ІП у Грузіі, пераехала жыць да свайго мужа ў Эстоніі. Там ёй многае не спадабалася, а галоўнае — высокія падаткі. Сваё незадавальненне яна вынесла на людзі ў твітары, выказваючыся ў імперскім высакамерным стылі. У выніку на роўным месцы нажыла сабе праблемы.

Знаходзячыся два месяцы ў Грузіі і чакаючы там эстонскай візы, жанчына вырабіла там сабе пасведчанне ІП. А для малога бізнэсу ў Грузіі вызначаная зусім малая стаўка падаткаў — усяго 1%. У Эстоніі гэтая стаўка — 60%. Перарэгістрацыю бізнэсу ў Эстоніі, хоць гэтага і вымагалі законы, праграмістцы рабіць з-за гэтага не хацелася, бо, маўляў, «я не хачу, каб 60% майго даходу выдаткоўвалася на нейкіх украінскіх бежанцаў».

Далей, расказваючы пра свае неймаверныя пакуты, яна неаднаразова называла краіну, у якой цяпер жыве «русафобскай», бо амбасада Эстоніі ў Грузіі не спяшалася ёй экстранна рабіць візу і ўвогуле патрабавала розных пацвярджальных дакументаў. Падатковыя службы, якія ў адпаведнасці з законам патрабавалі перарэгістрацыі, таксама атрымалі ярлык «русафобаў».

Пасты Юліі Кузняцовай заскрынілі, а ў каментарах да іх затэгалі паліцыю, падатковую інспекцыю і пасольства Эстоніі ў Грузіі.

У выніку яна муcіць пакінуць краіну, да якой ставілася з такой пагардай.

На гэтую сітуацыю адрэагаваў нават былы прэзідэнт Эстоніі (2006—2016) Томас Хендрык Ільвес, які ў каментарах да паста адзначыў:

«Калі вы патрапілі ў яму, то першае, што трэба зрабіць — перастаць капаць».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
90
Панылы сорам
118
Ха-ха
113
Ого
5
Сумна
6
Абуральна
17
03.08.2022
60 процентов ставка? Неужели это так?
0
Сант-Пилигрим/адказаць/
03.08.2022
Почему эта тупая клуша не получила запрет на Евросоюз? Если ей так не нравятся законы ЕС - всегда есть любимая обгрызенная березка, толпы орков с буквой "зю" и "золотое обгаженное кольцо росии" - катайся там на ладе грант и будь счастлива!
5
Максим Дизайнер/адказаць/
03.08.2022
Сант-Пилигрим

Ты тупой, или что?60% - в Эстонии, против 1% - в Грузии.Иди на свой завод за копейки паши, там все равно какие налоги. Патриот диванный
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930