Знайсці
02.08.2022 / 17:266РусŁacБел

Берасцейца насмерць закусалі пчолы

Падрабязнасці трагедыі расказалі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз Беларусі. Мужчына выехаў з Брэста, каб дапамагчы сыну падчас працы на пчальніку, які знаходзіцца ў адной з вёсак Маларыцкага раёна.

Калі бацька і сын пачалі працаваць, старэйшага мужчыну некалькі разоў укусілі пчолы ў раён шыі і галавы. Пацярпелы адчуў пякучы боль, а месцы ўкусаў пачырванелі і зацяклі.

Пасля мужчыну стала зусім дрэнна. Выкліканыя сваякамі на месца трагедыі медыкі выратаваць пацярпелага не змаглі. Рэанімацыйныя мерапрыемствы не мелі поспеху, чалавек памёр.

На месца здарэння прыбылі следчыя і эксперты, якія прыйшлі да высновы, што смерць адбылася ад анафілактычнага шоку.

Нягледзячы на тое, што пчолы лічацца вельмі карыснымі насякомымі, усяго адзін іх укус можа справакаваць моцную алергічную рэакцыю, якая можа мець трагічныя наступствы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
03.08.2022
Трэ было грам 150 водкі "пальнуць". Я ведаю такіх "успрымальных" пчаляроў, у іх яна замест атрапіну. Хоць медыкі і супраць такога падыхода, але яны(пчаляры) дагэтуль жывыя.
03.08.2022
vik, гарэлка не дапаможа, наадварот, дадасьць праблемаў. Тут адно з дзьвух, альбо бджылкі шалеюць, або ў людзей імунітэт хістацца пачынае. У абодвух варыянтах адна прычына - зьмены прыродных умоваў існаваньня, і рэакцыя на іх. Памацаць тыя зьмены мы ня можам, але арганізм жывых істотаў на іх рэагуе. Бо ніколі пчаліныя ўкусы не прыводзілі да леталу, калі іх не тысячы, зразумела ж. Бацька некалі з голым торсам (бараніў толькі твар, адмысловай сеткай) ускрываў вульлі, выкурваў пчолаў, мы малыя насілі рамкі, соты, ставілі іх у медагонку, круцілі яе, выцягвалі адно ў аднаго тыя джалы і далей круцілі ды ўдзельнічалі ў працэсе. Мяркую, што й таго пацярпелага чалавека, ахвяру, пчолы джалілі не ў першы раз у жыцьці...
0
Тэкля/адказаць/
03.08.2022
Пчолы не закусалі да смерці. Чалавек памёр ад анафілактычнага шоку. Можа хапіць і аднаго ўкуса пчалы, каб наступіў анафілактычны шок і пры адсутнасці тэрміновай дапамогі можа наступіць смерць. Гэта ж не сабакі, якія могуць загрызці да смерці
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера