Знайсці
02.08.2022 / 16:55

Былы пасол Украіны ў Германіі хоча папрасіць прабачэння ў Шольца за «ліверную каўбасу»

Андрэй Мельнік, былы пасол Украіны ў Германіі, заявіў, што хацеў бы асабіста папрасіць прабачэння ў канцлера Олафа Шольца, якога ён назваў «пакрыўджанай лівернай каўбасой». Пра гэта дыпламат паведаміў у праграме BILD TV.

Былы пасол, праўда, адзначыў, што не ведае, ці атрымаецца ў яго асабіста сустрэцца з Шольцам, каб папрасіць прабачэння.

Пры гэтым Мельнік падкрэсліў, што, нягледзячы на жаданне выбачыцца, ён лічыць апраўданай сваю крытыку на адрас уладаў Германіі, якія ён папракаў у недастаткова актыўнай дапамозе Украіне.

«Часам, прынамсі ў мяне, складвалася ўражанне, што неабходна павышаць голас і, магчыма, таксама крытыкаваць. Без гэтага, я думаю, нямецкае грамадства, магчыма, не да канца ўсвядоміла б сур'ёзнасць моманту», — заявіў ён.

Канцлера Германіі Олафа Шольца Мельнік назваў «пакрыўджанай лівернай каўбасой» на пачатку мая ў адказ на яго нежаданне ехаць у Кіеў з-за таго, што перад тым там адмовіліся прыняць федэральнага прэзідэнта Германіі Франка-Вальтэра Штайнмаера. Пазней Мельнік адкрытым тэкстам паслаў да д'ябла нямецкіх інтэлектуалаў, якія выступілі з адкрытым лістом, у якім пісалі пра неабходнасць спынення падтрымкі Украіны і замірэння з Пуціным. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30