Знайсці
02.08.2022 / 19:415РусŁacБел

Каб даказаць, што зверстваў у Бучы не было, лукашэнкаўцы звярнуліся да француза

Адрыян Баке — былы французскі вайсковец, які пабываў ва Украіне, заявіў, што быў сведкам інсцэніроўкі ва ўкраінскай Бучы. Яго заявы актыўна рэтранслюе расійская і лукашэнкаўская прапаганда. Але вось што выявілася.

Навіна на сайце АНТ.

Ён двойчы прыязджаў ва Украіну з валанцёрскай місіяй па дастаўцы гуманітарнай дапамогі, медыцынскага абсталявання і лекавых прэпаратаў.

Сцвярджаецца, што Баке быў на захадзе Украіны, на польска-ўкраінскай мяжы і ў Бучы, дзе, нібыта, убачыў катаванні і забойствы расійскіх ваеннапалонных. Таксама ён сцвярджае, што стаў сведкам таго, як украінскія вайскоўцы вялі падрыхтоўку да інсцэніроўкі масавых забойстваў мірнага насельніцтва.

Баке дадаў, што бачыў катаванні і забойствы расійскіх ваеннапалонных на поўначы Бучы ў адным з ангараў ў першых днях красавіка. Валанцёр расказаў, што часта размаўляў з украінскімі вайскоўцамі, а таксама «азоўцамі». Ён лічыць іх стаўленне да рускіх, яўрэяў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў бесчалавечным.

Баке сцвярджае, што ў пачатку красавіка ён бачыў правакацыю, якую нібыта рыхтавалі ўкраінцы, каб абвінаваціць Расію ў масавых забойствах мірнага насельніцтва.

«Калі мы заехалі ў Бучу на аўтамабілі, я знаходзіўся на пасажырскім сядзенні. І калі мы праязджалі па горадзе, я бачыў на абочынах вуліц трупы, і пры гэтым у мяне на вачах з грузавікоў даставалі целы людзей, якія выкладвалі побач з целамі, якія ляжаць на зямлі, каб надаць эфект масавасці гібелі людзей», — адзначыў ён.

Аднак ніякіх даных, якія пацвярджаюць яго знаходжанне ў Бучы, гэты чалавек не прадставіў.

Спачатку падчас эфіраў Баке заяўляў, што ў яго ёсць «сотні відэа ваенных злачынстваў украінскіх вайскоўцаў».

Але ён не паказаў ніводнага. Пазней экс-вайсковец сцвярджаў, што «азоўцы» забаранялі яму рабіць фоты і відэа. Але ж чаму раней ён казаў іншае? 

Існуе толькі некалькі фотаў, зробленых у Львове ў складзе гуманітарнай місіі, у якой браў удзел Баке. Мясцовыя пацвярджаюць, што Баке прыязджаў двойчы ў Львоў, але ніколі сістэматычна не працаваў з мясцовымі гуманітарнымі арганізацыямі. 

Пагаварыць з Адрыянам мясцовым не ўдавалася: ён не разумеў ні рускай, ні ўкраінскай (хаця ў сваіх інтэрв'ю Адрыян Баке сцвярджае, што трохі разумее рускую і ўкраінскую, дзякуючы чаму нібыта даведаўся, пра што гаварылі паміж сабой «украінскія нацысты з полка «Азоў» у Бучы»).

Расказ Баке не адпавядае і храналогіі падзей ў Бучы. З сярэдзіны па канец красавіка 2022 года, калі ён мог наведваць Украіну, у Бучы ўжо не адбывалася ваенных дзеянняў, там не было ні параненых, ні тым больш не было узятых у палон расійскіх вайскоўцаў. Буча была акупаваная расійскімі войскамі з канца лютага да 1 красавіка. Ужо 1 красавіка ўвечары было апублікаванае першае відэа з мёртвымі целамі на вуліцах горада. Гэта значыць, Баке ніякім чынам не мог знаходзіцца ў Бучы і бачыць «неанацыстаў, якія здзяйснялі ваенныя злачынствы».

Баке ніколі не называе дакладных дат сваіх візітаў ва Украіну. Але

як даведаліся французскія журналісты, Адрыян Баке на працягу красавіка ажыццяўляў толькі кароткатэрміновыя візіты на тэрыторыю Украіны. Упершыню ён заехаў ва Украіну праз пункт пропуску Шэгіні 4 красавіка і выехаў у той жа дзень. Яго другі візіт адбыўся з 5 па 6 красавіка. Пазней ён вярнуўся ва Украіну толькі 17 красавіка, заехаўшы праз пункт пропуску Кракавец, і пакінуў тэрыторыю краіны 19 красавіка — гэта самы працяглы візіт Баке, які таксама заняў не больш за 72 гадзіны. Апошняе праходжанне Баке польска-ўкраінскай мяжы адбывалася паміж 19 і 20 красавіка. Гэтыя даныя абвяргаюць магчымасць паездкі ў Бучы, якая знаходзіцца, як мінімум, за 7 гадзін язды ад Львова (з улікам блокпастоў рэальная дарога ў красавіку заняла б нашмат-нашмат больш). На знаёмства і зносіны з байцамі «Азова» ў Бучы ў Баке проста не было б часу, нават калі ён бы нейкім чынам туды паспеў. 

Адрыян Баке сваім выдуманым расказам навязвае грамадскай думцы Захаду аргументы, якія Расія выкарыстоўвае для апраўдання агрэсіі супраць Украіны. А лукашэнкаўскія СМІ чарговы раз бяздумна рэтранслююць гэтую хлусню.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
129
Ха-ха
8
Ого
7
Сумна
15
Абуральна
97
1
Figaro/адказаць/
02.08.2022
Яшчэ ў яго тату на рускай мове (можна ў яго інсте пабачыць), дачка Лена і былая жонка руская))
13
Valadzimir/адказаць/
02.08.2022
Не веру ніводнаму слову украпрапаганды пра "зверства" расейцаў у Бучы - надта шмат супярэчнасьцяў і "белых ніцін". А вось як іхны звер перарэзаў горла палоннаму расейскаму салдату - гэта 100% факт, бо яны самі ўсё засьнялі на відэа і паказалі.
3
Пеця/адказаць/
03.08.2022
Valadzimir, сляды расейскiх зверстваў зафiксавалi спутнiкавыя здымкi, трупы на вулiцах пад час знаходжання там расейска-фашысцкiх захопнiкаў, не адпiрайцеся
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930