Знайсці
02.08.2022 / 11:427РусŁacБел

Кожны трэці расіянін лічыць, што Сонца круціцца вакол Зямлі

Усерасійскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі (УЦВГМ) прадставіў вынікі апытання пра навуковыя памылкі расіян.

Так, кожны трэці расіянін перакананы, што Сонца круціцца вакол Зямлі (35%), за 15 гадоў паказчык вырас на 7 п.п.

У той жа час толькі 12% пагадзіліся з тым, што абарот вакол Сонца Зямля здзяйсняе за адзін месяц (2007 г. — 14%; 2011 г. — 20%).

Выказванне аб радыяцыі выклікала менш цяжкасцяў. Са сцвярджэннем, што радыеактыўнае малако можна зрабіць бяспечным, калі яго пракіпяціць, пагадзіліся толькі 7%. Гэта ў 2 разы менш, чым 15 гадоў таму (2007 г. — 14%).

У тое, што першабытныя людзі маглі гуляць побач з дыназаўрамі, верыць кожны пяты (21%), у 2007 г. такіх была траціна (30%).

Даволі высокая доля памылковых адказаў на пытанні пра ГМА. З меркаваннем, што прадукты з ГМА могуць выклікаць рак, пагадзіліся 44% расіян (— 23 п.п. да 2014 г.). На думку 32% апытаных, генна мадыфікаваныя прадукты змогуць перамагчы голад на зямлі (— 6 п. п. да 2014 г.).

Разам з тым, паведамляе УЦВГМ, агульны ўзровень навуковай пісьменнасці насельніцтва паступова расце. Даследаванне паказала, што невысокі ўзровень навуковай пісьменнасці маюць 21% расіян, сярэдні ўзровень — 44%, высокі ўзровень — 35%. У большай ступені на навуковую пісьменнасць уплываюць адукацыя, медыяспажыванне, узрост, памер населенага пункта, што лагічна і цалкам вытлумачальна.

Расіян з невысокім узроўнем навуковай пісьменнасці адрознівае старэйшы ўзрост (60+); актыўны прагляд тэлевізара (43%); пражыванне ў вёсцы (32%); адукацыя на ўзроўні сярэдняй і ніжэйшай (31-55%).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
11
Ха-ха
47
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
0
02.08.2022
што тупые?) але ж ён так толькі пра амерыканцаў казаў. а амерыканцаў толькі 26% верыць, што Сонца круціцца вакол Зямлі
0
Максим Дизайнер/адказаць/
02.08.2022
Из моих знакомых беларусов - кожны второй. И кожны первый - ни знаю.
0
AlesGut /адказаць/
02.08.2022
Гэта філязофскае пытаньне, так што няма тут ніякай нагоды зубаскаліць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930