Знайсці
02.08.2022 / 11:03РусŁacБел

У Бабруйску перанеслі прысуд абвінавачаным у тэрарызме

У судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска 2 жніўня павінны былі быць абвешчаныя прысуды Ігару Казлову, Канстанціну Ермаловічу, Віталю Мінкевічу, Наталлі Кед і Надзеі Полькінай. Аднак па невядомай прычыне судовае пасяджэнне перанеслі. Чакаецца, што прысуд агучаць 10 жніўня, паведамляе «Вясна».

Нагадаем, іх вінавацяць у стварэнні арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй (ч. 2 арт. 290-4 КК); акце тэрарызму (ч. 2 арт. 289 КК); пагрозе здзяйснення акта тэрарызму; (ч. 2 арт. 290 КК) і абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК).

Пракурор на папярэднім судовым пасяджэнні папрасіў для Канстанціна Ермаловіча 17 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, для Віталя Манкевіча — 16 гадоў, для Ігара Казлова — 15 гадоў, для Надзеі Полькінай — 2 гады калоніі. А Наталлю Кед хочуць асудзіць на 2 гады «хатняй хіміі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера