Знайсці
01.08.2022 / 18:19РусŁacБел

Беларуса, які збіў на машыне прыбіральшчыкаў у Варшаве, арыштавалі

Беларуса, які 28 ліпеня збіў групу прыбіральшчыкаў ля прыпынку грамадскага транспарту ў Варшаве, арыштавалі на два месяцы. Пра гэта паведамляе варшаўская паліцыя.


Фота: praga-polnoc.policja.gov.pl

Грамадзяніна Беларусі арыштавалі на два месяцы за ДТЗ, у выніку якога загінуў 57-гадовы мужчына. У адпаведнасці з польскім заканадаўствам 19-гадоваму беларусу пагражае пазбаўленне волі ад 6 месяцаў да 8 гадоў.

Здарэнне адбылося ўвечары 28 ліпеня. Мужчына збіў на аўтамабілі групу прыбіральшчыкаў ля аўтобуснага прыпынку. Адзін з мужчын, які знаходзіўся ля прыпынку, памёр на месцы, а пасажырку беларуса шпіталізавалі.

19-гадовага беларуса, які кіраваў аўто, затрымалі ў той жа дзень. Алкатэстар паказаў, што мужчына кіраваў аўто ў стане алкагольнага ап’янення.

Чытайце таксама:

19-гадовы беларус учыніў смяротнае ДТЗ у Варшаве

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера