Знайсці
01.08.2022 / 18:111РусŁacБел

Сталі вядомыя падрабязнасці справы банкіра Касцючэнкі

Пра падрабязнасці крымінальнай справы, разгледжанай 29 ліпеня Мінскім гарадскім судом, паведаміў Вярхоўны суд.

Суддзя Кацярына Бандарэнка

Паводле паведамлення, па справе праходзілі тры чалавекі, названыя толькі па ініцыялах. Але двое з гэтых ініцыялаў добра расшыфроўваюцца, яны фігуравалі ў нашым папярэднім матэрыяле пра гэтую справу — Сяргей Касцючэнка (К-ко С.А.) і Аляксандр Мукавозчык (М.). Прозвішча трэцяга фігуранта — Жукоўскі (Ж.), і ён з'яўляўся, паводле матэрыялаў следства, намеснікам Касцючэнкі.

Абвінавачаныя ўхіляліся ад падаткаў пры дапамозе створанага ТАА «С», двое кіраўнікоў якога, пад ініцыяламі Я. і К-в А.Н., былі «ўведзеныя ў зман». Злачынныя дзеянні рабіліся цягам доўгага часу, з 1 снежня 2007 года па 22 студзеня 2021 года, «у парушэнне Палажэння аб Парку высокіх тэхналогій, шляхам наўмыснага заніжэння падатковай базы, у тым ліку з дапамогай унясення ў падатковыя дэкларацыі загадзя ілжывых звестак».

Агульная сума, з якой не плаціліся падаткі — 1 518 103,92 рубля, гэта значыць, у асабліва буйным памеры.

У выніку ўсе абвінавачаныя былі прызнаныя вінаватымі.

Касцючэнка асуджаны да пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады 6 месяцаў са штрафам у памеры 3 000 базавых велічынь у суме 96 000 рублёў з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Мукавозчык і Жукоўскі пазбаўляюцца волі на тэрмін 3 гады і мусяць выплаціць штраф у памеры 3 000 базавых велічынь у суме 96 000 рублёў з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў кожнаму.

Прысуд яшчэ можа быць абскарджаны і апратэставаны ў Вярхоўным судзе.

Чытайце таксама:

Шок у банках: Сяргею Касцючэнку, стваральніку Прыёрбанка, далі тры з паловай года калоніі. Датычны Баскаў?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
26
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
22
0
Бондар/адказаць/
01.08.2022
Гэта звычайная "дойка"
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930