Знайсці
01.08.2022 / 20:43 20

«Як бы Лукашэнка задам ні круціў сваім адседжаным». Беларусам варта зразумець, што незалежнасць азначае вайну, кажа Стралкоў

Былы міністр абароны так званай «ДНР» Ігар Стралкоў-Гіркін, які цяпер крытыкуе расійскія ўлады за нерашучасць і непісьменнасць вайсковых дзеянняў, прагназуе паступовае павелічэнне лініі фронту. Беларусь, паводле яго меркавання, таксама апынецца на лініі фронту, а калі беларусы захочуць сапраўднай незалежнасці ад Расіі, то «будзе як ва Украіне».

«Я думаю, што фронт будзе паступова даўжэць па меры таго, як у «паважаных кіеўскіх партнёраў» будзе нарастаць іх сіла і колькасць войскаў. Паступова фронт ад Харкаўскай вобласці працягнецца да мяжы з Беларуссю. Другі фронт будзе ў нас, верагодна, — Прыднястроўе. Трэці фронт — гэта Беларусь», — сказаў Стралкоў-Гіркін падчас аднаго са стрымаў.

Паводле яго меркавання, Лукашэнка не зможа манеўраваць у гэтым пытанні.

«Як бы Лукашэнка задам ні круціў сваім адседжаным, рана ці позна «партнёры» залезуць і ў Беларусь. А ўжо калі яны пабʼюць, ці прынамсі пацясняць Расійскую Федэрацыю, то тады можна не сумнявацца, што спачатку туды пойдзе батальён імя Каліноўскага», — прадракае Стралкоў-Гіркін.

Ён распавёў, што Дзмітрый Яраш напісаў артыкул пра тое, што Беларусь трэба вызваліць.

«Ён [артыкул] пра тое, што Беларусь дала сваю тэрыторыю Расіі для ўварвання ва Украіну, таму Украіна мае поўнае маральнае права [уступіць у Беларусь]… Так яно і будзе, можна не сумнявацца. Варта рускім прайграць — неадкладна».

Суразмоўца Гіркіна выказаў думку, што беларусам удасца захаваць сваю незалежнасць толькі са зброяй у руках.

«Беларусам варта зразумець простую рэч, што незалежнасць азначае вайну. Вельмі рэдка неяк па-іншаму. Калі яны выбралі незалежнасць ці будуць настойваць на незалежнасці, то ўрэшце, гэта прывядзе да таго, як на Украіне, так ці інакш», — пагражае ён.

Стралкоў цалкам падтрымаў гэта меркаванне.

Многія эксперты мяркуюць, што правальная вайна з Украінай ужо аслабіла і будзе працягваць аслабляць Расію. Масква выйдзе з яе слабейшай і ў палітычным плане, і ў вайсковым плане. Рэфлексіі расійскіх шавіністаў як Стралкоў адлюстроўваюць адчуванне, што Расія вымушаная будзе адступіць. 

Стралкоў-Гіркін: Праціўнік абараняецца пісьменна, упарта і валодае становішчам

«Фанерны маршал не скажа, што абгадзіўся, таму заявіў пра нібыта паспяховы першы этап спецаперацыі». Расійскія «ястрабы» сабачацца паміж сабой

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
69
Панылы сорам
8
Ха-ха
11
Ого
5
Сумна
8
Абуральна
36
4
Valadzimir / адказаць
03.08.2022
Что так, што эдак, но модерацию не пройду, згодзен з Вамі, што сёняшніх белорусов адназначна чакае вайна. Таму што зараз гэта расколаты народ, у якога няма сваёй гісторыі і ўласнай суб'ектнасьці, і таму цывілізацыйныя цэнтры, якія маніпулююць яго часткамі, у набіраючай моц гібрыднай вайне абавязкова, раней ці пазьней, пачнуць выкарыстоўваць беларусаў і іхную тэрыторыю у сваіх "разборках", як гэта здарылася з Украінай.
Аднак, паўтару сваю раней выказаную думку, у беларусаў, як здаецца, усё ж ёсьць адзін шанец пазбегнуць катастрофы - гэта калі яны, пераасэнсаваўшы сваю рэальную гісторыю, пераўтварацца ў суб'екта, і пачнуць нейкую сваю ўласную геапалітычную гульню, якая пераблытае ўсё карты і сарве разбуральныя сцэнары глабальных камбінатараў.
0
Железный Дровосек / адказаць
05.08.2022
Если мозгов не хватил* в 94 и массово проголосовали за омерзительного грязного колхозника,то вариант битвы за свободу Родины против смердючьей орды вполне реален;бесплатно ничего не бывает. А ведь все могло быть по-другому..
1
Valadzimir / адказаць
07.08.2022
Железный Дровосек , калі Вы не расейскі правакатар, то, другі варыянт, вашы мазгі таксама жалезные, а пасьля прамыўкі ліберал-"патрыятычнай" прапагандай яны яшчэ і заржавелі. Вам трэба зразумець адну "простую" рэч - у гісторыі, і наогул у жыцьці, здараюцца, канешне, лёсавызначальныя выпадковасьці, але вельмі рэдка, а ўсё астатнее  адбываецца заканамерна. І жыцьцё, у сэнсе сацыяльныя працэсы, штука вельмі інэртная. Каб адбыўся нейкі "рэвалюцыйны выбух", спружына нейкіх супярэчнасьцяў у грамадзтве павінна сьціскацца вельмі доўга і вельмі моцна.
Што да РБ, то калі б Вы пашырылі свае веды, то зразумелі бы, што тут усё адбываецца таксама заканамерна, менавіта так, як і павінна адбывацца, і гэта не самы горшы  варыянт з тэарэтычна магчымых. Ну а "битвы за свободу Родины", хочацца спадзявацца, не будзе, таму што, на маю думку, ў гэтым выпадку сама Родина зьнікне - будзе проста зьнішчана, ліквідавана. Як здаецца, тут магчымы іньшы вырыянт разьвіцьця падзей.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31