Знайсці
01.08.2022 / 16:332РусŁacБел

У Вільні пры незразумелых абставінах пажарам пашкоджаныя пяць аўто з беларускімі нумарамі 

Здарылася гэта позна вечарам у пятніцу. Паліцыя падазрае, што пажар быў не выпадковым, паведамляе Delfi.lt

Фота Delfi.lt

У 22.30 паступіла паведамленне пра тое, што на тэрыторыі прадпрыемства на вуліцы Янкішкю з падземнага рэзервуара з газам вырываецца полымя. На месца прыехалі паліцыя і пажарныя, агонь патушылі за тры гадзіны.

Таксама ад месца, дзе адбыўся пажар, адагналі 11 аўтамабіляў.

Аднак пасля таго, як пажар скончыўся, паліцэйскія заўважылі, што пашкоджаныя пяць аўтамабіляў, якія знаходзіліся на гэтай тэрыторыі. Усе яны — з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі. Былі пашкоджаныя аўтамабілі Volvo XC90, VW Golf, BMW, Audi A6 і Peugeot.

Паліцыя высвятляе, каму належалі аўтамабілі.

Таксама ў паліцыі мяркуюць, што пажар не быў выпадковы. Распачатае расследаванне па факце знішчэння або псавання чужой маёмасці.

Калі вам вядома штосьці пра гэтае здарэнне, можаце паведаміць у наш бот.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
6
Сумна
11
Абуральна
28
8
Изнуренков/адказаць/
02.08.2022
Это мелочи в сравнении стем сколько разбомбили домов в Украине стреляя из Беларуси...
0
Охтас/адказаць/
02.08.2022
Это не мелочи.
Всякий раз, когда страдает или погибает или подвергается гонениям невинный - это не мелочи, это очень важно и несравнимо. Любой человек, не имеющий личной вины и участия в беззаконии не должен страдать.

А сравнивать сгоревшую машину и разбомбленный дом - глупо. Вы сравниваете несравнимое и это показывает ваш пещерный уровень.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930