Знайсці
01.08.2022 / 16:192РусŁacБел

Пры Саюзе стралкоў Літвы створанае падраздзяленне для замежнікаў, там будуць і беларусы

На пасяджэнні Літоўскага клуба пры Саюзе стралкоў у Каўнасе 30 ліпеня было прынятае рашэнне аб стварэнні міжнароднага падраздзялення, у якое ўвойдуць замежнікі, у тым ліку і беларусы, паведамляе «Белсат».

Пасяджэнне Саюза стралкоў Літвы.

Падраздзяленне будзе дзейнічаць як філіял пры Саюзе стралкоў Літвы.

Саўлюс Пэчалюнас, былы сябра Сейма, звярнуў увагу на супольную гісторыю беларусаў і літоўцаў.

«Душа Вялікага Княства Літоўскага яна жывая, нашы народы вельмі адчуваюць блізкасць паміж сабой у цяжкіх сітуацыях. У 1920 годзе быў цэлы беларускі батальён у нашым войску, які змагаўся за незалежнасць у баях з бальшавікамі. Такое падраздзяленне было, мы яго памятаем. Гэта гісторыя, якая ў некаторых іншых праявах вяртаецца. Яна нікуды не падзелася, гэтая гістарычная памяць яна ўсё ж існуе, трэба гэтым карыстацца, гэта наш здабытак», — заявіў Саўлюс Печалюнас.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
2
мясцовы2/адказаць/
01.08.2022
Вось гэта файная навіна!!!
2
ліцвін тутэйшы/адказаць/
01.08.2022
Жыве ВКЛ!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930