Знайсці
0
Ваша імя... а ваша? / адказаць
01.08.2022
"па вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў на дзяўчыну напаў невядомы мужчына"

воін-інтэрнацыяналіст?
я ні ў якім разе не  жартую. як тут увогуле можна жартаваць? з уласнага вопыту кажу. нас з сяброўкай некалі прам на Плошчы Перамогі ў Менску (і справа была днём) пабіў воін-інтэрнацыяналіст - аўганец. ну так ён прадставіўся. натуральна, што менавіта ён падыйшоў да нас і слова за слова пачаў чапляцца. мы ўвогуле ні на кога і не на чога не чакалі - у нас адна мэта была - пагуляць і адна з адной пагаманіць...
ну а ў гэтага, відаць, была іншая мэта... рукі (ці нешта яшчэ), часаліся відаць... у яго таксама ў руках вялікая чорная сумка была... адтуль тырчэла капуста, каструля і нож... ну гэта прынамсі зверху...
і вось у нейкі момант сумка падае на зямлю і мы з сяброўкай адначасова атрымліваем з ягоных двух рук (сціснутых у кулакі) я ў адну шчаку, яна ў другую. у наступную секунду (ясна, што гэта ўсё вельмі хутка) я атрымліваю, шчэ і з нагі нуў... куды? ну, як сказаць... ну калі б хлопчыкам была, то было б пэўна балюча куды больш... ой, ну... пачті прафесіянал... - падумала, адпаўзаючы ўбок я...

ясна, што мы атрымалі б куўды больш... а некаторыя, мажліва і так, як гэта бедная дзяўчына... проста ён таксама быў не адзін... з ім быў старэйшы. ён да таго ўвесь час маўчаў і трымаўся збоку, а як гэты "герой" пачаў, то спыніў яго

калі і мы з сяброўкай крыху адыйшлі (ва ўсіх сэнсах), яна кажа: гэта нам шчэ пашчасціла, што ён адразу не пусціў у ход нож...
кажу - ага

...
яны ж бываюць потым даўбанутыя на ўсю галаву... тыя, хто прайшоў праз вайну... а асабліва праз такую "зразумелую і справядлівую", як нешта пад назвай "интернациональный долг"...
псіхіку ламае праз калена. калі застаўся жывы, то да дому, бывае что, вяртаецца толькі фізічная абалонка, а чалавека ўжо няма...

ну гэта канечне ў скрайнім выпадку. калі ён і да таго чалавекам не моцна так каб быў...

бо людзі ж розныя...
усё яшчэ веру, што добрых больш
0
усё яшчэ веру, што добрых больш / адказаць
02.08.2022
каб "героі" навейшага часу і далей працягвалі асабліва так не напружвацца і не замарочвацца (ну а раптам нехта з іх усё ж пачне рэфлексаваць... мужыкоў жа трэ берагчы) дадам

гісторыя 100% рэальная. я не ўмею маніць

але гэта ўсё было больш чым як 20 год таму
0
усё яшчэ веру, што добрых больш / адказаць
02.08.2022
хто не разумее, але хоча зразумець, паспрабуйце пацікавіцца (калі інфармацыя яшчэ не зусім сцерта), што рэальна адбывалася потым з аўганцамі тымі ж і з іх сем'ямі... ці шмат каму з іх удалося вярнуцца потым да нармальнага жыцця?

ну ці... як "адваротны" варыянт... пацікаўцеся лёсамі амерыканскіх ветэранаў ўетнамскай амерыканскай "спецаперацыі"... як, "напрыклад"...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера