Знайсці
29.07.2022 / 22:555РусŁacБел

«Пры ўсмешцы ў АіФа не назіраецца зубоў пяці-шасці». Жонка Фядуты расказала пра ўражанні з першага дня працэсу над мужам

Жонка Аляксандра Фядуты Марына Шыбко падзялілася ў фэйсбуку ўражаннямі з першага дня працэсу, на якім яе мужа разам з чатырма іншымі абвінавачанымі судзяць за «спробу дзяржаўнага перавароту».

Аляксандр Фядута перад судом. Скрыншот з відэа

«А ў нас новага тое, што сёння пачаўся суд над «змоўшчыкамі», — расказвае Марына Шыбко.

— У 11:00 усім сваякам і іншым асобам забаранілі ўваход у будынак, запрасілі прэсу і ТБ. Шмат было ахоўнікаў будынку суда. Але калі запэўнілі, што суд закрыты і пра гэта было аб'яўлена загадзя, людзі сталі раз'язджацца (народу было мала), а сваякі некаторых наогул не паехалі(суд жа закрыты). І тут нечаканчык здарыўся — суд абвясцілі адкрытым….а людзі з'ехалі. У выніку нікога ў зале, акрамя прэсы… Нас вярнулі пасля паведамлення, але прыйшлося чакаць да 14.30, пасля перапынку запусцілі.

Я ўбачыла АІФа… схуднеў, ходзіць дрэнна, бо падагра адолела, дазволілі кій перадаць у СІЗА. Пры ўсмешцы ў АІФа не назіраецца зубоў 5—6 (Юрый Дзетачкін з кіно) і пастрыжаны адпаведна, караценька, кругі пад вачымі. Так, турма не красіць…

Махаць, падыходзіць і размаўляць з абвінавачанымі было нельга. Я паслала паветраныя пацалункі, усім памахала і павітала нашых. На заўвагу мне адказала, што больш не буду сваволіць і паводзіла сябе добра.

Мы моўчкі размаўлялі з Сашам, я чытала яму свае вершы і казала, што люблю, люблю, люблю. Ён адказваў узаемнасцю і прасіў у мяне прабачэння.

Думаю, што мы зразумелі адзін аднаго. Дай Бог нам усім сілаў!»

Чытайце таксама: Фядута худы, Кастусёў моцна хворы, а Зянковіч змрочны. З'явіліся першыя відэа і фота з суда

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
82
Абуральна
15
1
Улад/адказаць/
30.07.2022
Гэтыя людзі хацелі дабра для Беларусі. Па сутнасці яны ахвяравалі сабой.
1
плак-плак/адказаць/
30.07.2022
Улад, ды ну?) 
31.07.2022
Алень
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930