Знайсці
29.07.2022 / 18:2716РусŁacБел

«Гэта мы так пра вас клапоцімся». У міліцыянераў і кадэбэшнікаў адбіраюць пашпарты

Як стала вядома «Нашай Ніве», у супрацоўнікаў сілавых структур пачалі адбіраць стандартныя пашпарты. Па разнарадцы яны атрымліваюць біяметрычныя пашпарты, у дадатак да якіх выдаецца ID-картка. ID-карткі дастаткова для любых аперацый унутры краіны, а вось за мяжу без пашпарта не паедзеш і нават візы не атрымаеш.

Іван Кубракоў, міністр унутраных спраў. Фота прэс-службы Савета Рэспублікі

Новыя біяметрычныя пашпарты выдаюць разам з ID-карткай, якой хапае для ідэнтыфікацыі асобы ўнутры Беларусі, а таксама для вырашэння любых жыццёвых абставін, будзь тое паход у паліклініку ці атрыманне крэдыту. 

Як тлумачаць «Нашай Ніве» супрацоўнікі міліцыі, цяпер тыя з іх, хто атрымлівае новыя пашпарты (пераважна гэта датычыць афіцэрскага складу, ніжэйшыя па званні могуць і праскочыць), абавязваюцца здаваць іх начальніку. 

«Да таго праз тое ж самае прайшлі спецслужбы, цяпер працэсы ідуць у міліцыі, далей, напэўна, чарга ваенных. Цяпер, каб выехаць за мяжу, трэба пісаць рапарт і на выезд, і на атрыманне пашпарта, знянацку больш, як Лупаносаў, за мяжу ўжо не выедзеш», — расказвае афіцэр. 

«Усё гэта тлумачыцца клопатам пра супрацоўнікаў. Маўляў, гэта мы вас не ў рабства бяром, гэта мы вас, дурных, страхуем ад глупстваў: вось выедзеце вы недзе, а вас там возьмуць у палон, будуць катаваць, завярбуюць, пасадзяць. Так што яшчэ будзьце ўдзячныя», — дадае афіцэр. 

У папярэднія два гады Беларусь пакінула шэраг старэйшых афіцэраў (напрыклад, былы супрацоўнік ГУБАЗіКа Станіслаў Лупаносаў, прадстаўнік «Байпол» Аляксандр Азараў), якія далучыліся да дэмакратычнага руху.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
12
Ха-ха
167
Ого
10
Сумна
6
Абуральна
9
0
Гость/адказаць/
29.07.2022
Чтобы не было и мысли "соскочить".
0
не плаціце лукашызму/адказаць/
30.07.2022
З лукашыцкім гестапа ўсё зразумела, а вось простым беларусам варта задумацца ці патрэбна ім рабіць id картку, а потым яшчэ і біяметрычны пашпарт новага ўзору каб мець магчымасць выехаць. ID картка - гэта фактычна ўнутраны пашпарт. А можна проста зрабіць адзін пашпарт старага ўзору - ён з’яўляецца і ўнутраным дакументам і прыдатны для выезду за межы, ды й кошт яго выдачы ў тры разы танней чым id карта + новы пашпарт.
4
АнтыСелекцыя працуедалей/адказаць/
30.07.2022
мне это очень не нравится. но с другой стороны посмотришь на всех этих "змагароу"
и...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930