Знайсці
27.07.2022 / 07:582РусŁacБел

Беларус супраць украінца на чужой вайне

Новы выпуск на YouTube-канале CHADANOVIČ прысвечаны Максіму Гарэцкаму — першапраходцу еўрапейскай антываеннай прозы, паведамляе тэлеграм-канал Андрэя Хадановіча. Адзін з моцных твораў Максіма Гарэцкага — апавяданне «Рускі» — пра тое, як беларус забівае ўкраінца, пасля чаго называе сябе «рускім, рускім, рускім».

З новага выпуска гледачы даведаюцца: 

  • як беларусы, мірныя людзі, робяцца на вайне забойцамі; 
  • чаму беларусы гінуць і губяць сябе і іншых за чужыя інтарэсы; 
  • як Максім Гарэцкі мог апынуцца ў адным пантэоне з беларускімі класікамі Купалам, Коласам і Багдановічам; 
  • чаму чалавечнасць у апавяданні «Рускі» ледзьве не перамагла, але, на жаль, не перамагла. 

Перад праглядам стваральнікі канала раяць перачытаць кароткае апавяданне. Гэта зойме не больш за 10 хвілін, але прымусіць думаць і суперажываць, бо Максім Гарэцкі, як ніхто іншы, умеў злучыць дакументалістыку з філасофска-лірычнай прозай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1
27.07.2022
Трэба сказаць, "беларус" гэта назоў дадзены нам ворагам. Думаецца адсюль уся у нас з ёй блытаніна, таксічнасць ды іншая хрэнь...
0
Мiнак/адказаць/
28.07.2022
Р6619,            А вам больш люба Вайсланд, ци Балтараша,або нешта iншае як напрыклад  Гуда
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930