Знайсці
26.07.2022 / 22:35 2

Пастаўлены новы антырэкорд па колькасці занятых у беларускай эканоміцы

У чэрвені гэтага года ў эканоміцы было занята 4 млн 207 тыс. чалавек, паведамляе Белстат. Цяперашні паказчык — новы гістарычны мінімум па колькасці занятага ў эканоміцы насельніцтва, адзначае «Экономическая газета». 

У маі занятых у эканоміцы было больш — 4 млн 212,8 тыс. чалавек. Атрымліваецца, што толькі за месяц Беларусь пазбавілася 5,8 тыс. работнікаў. 

Скарачэнне занятасці працягваецца з сакавіка. І эканамісты бачаць тры асноўныя фактары, якія на гэта ўплываюць:

1. Дэмаграфічная праблема — змяншэнне колькасці грамадзян працаздольнага ўзросту, якое ў 2017—2022 гадах запавольвалася павышэннем пенсійнага ўзросту, але паскаралася кавід-пандэміяй.

2. Эканамічныя праблемы, якія не дазваляюць працаўладкавацца на прымальных для грамадзян умовах, з годным заробкам, а наймальнікам — даць грамадзянам такія ўмовы.

3. Працоўная эміграцыя як адказ на пагаршэнне эканамічных умоў і эміграцыя па сацыяльных і палітычных прычынах, а цяпер ужо і з-за рэзкага ўзмацнення санкцый, што перакрэсліла надзеі многіх на лепшыя часы.

І калі эканамічны і сацыяльна-палітычны фактары эміграцыі часовыя (людзі вернуцца), то фактар страты надзей на хуткія пазітыўныя перамены, да таго ж з перспектывай новай «жалезнай заслоны» з'яўляецца самым негатыўным. З-за гэтага краіну назаўжды пакідаюць найбольш актыўныя і амбіцыйныя маладыя людзі, адзначае «Экономическая газета».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Петрык / адказаць
27.07.2022
На жаль, як бы гэта не было сумма, у Беларусі няма будучыні. І адток у бліжэйшы час яшчэ павялічыцца
0
SHOS / адказаць
27.07.2022
А если ещё посчитать, сколько из этих 4 миллионов реально пользу приносит. Чиновники, сцыкловики, пропагандоны входят же в это число?))) Насчёт эмиграции могу сказать по своему кругу общения. Выехали почти все. С семьями. Половина навсегда.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30