Знайсці
26.07.2022 / 15:01 3

Навукоўцы знайшлі мову, якую ведае кожны чалавек

Ці заўважалі вы, як гутарыце з немаўлятамі? Як павышаецца ваш голас, калі вы звяртаецеся да дзіцяці «Ідзі сюды, малы!»? Аказваецца, так робяць ва ўсіх краінах свету.

Фота: pixabay.com

Нядаўна навукоўцы высветлілі, што звычка размаўляць з дзецьмі асаблівым чынам (ці, прасцей кажучы, «сюсюкаць») характэрная для людзей практычна па ўсім свеце. Больш за 40 даследчыкаў сабралі і прааналізавалі 1615 запісаў голасу 410 бацькоў з 6 кантынентаў і на 18 мовах, піша New York Times.

Людзі, чыю гутарку аналізавалі даследчыкі, належалі да розных супольнасцей: вясковых і гарадскіх, ізаляваных і шматнацыянальных, ад паляўнічых і збіральнікаў у Танзаніі да жыхароў Пекіна. У кожнай з гэтых культур тое, як бацькі размаўлялі з малымі дзецьмі і як спявалі ім, адрознівалася ад таго, як тыя ж людзі гаварылі з дарослымі, і гэтыя адрозненні былі падобнымі — напрыклад, паўсюль людзі павышаюць голас, калі гутараць з малымі. Рэзультаты даследавання з’явіліся ў часопісе Nature Human Behavior.

Праца дае падставы лічыць, што тая функцыя, якую граюць сюсюканне і калыханкі, не залежыць ад культурных і сацыяльных рыс асяроддзя. Характарыстыкі голасу не толькі перадаюць важную інфармацыю накшталт сігналаў пра небяспеку, але і спрыяюць таму, каб дзіця вучылася ў дарослага мове і камунікацыі. Напрыклад, сюсюканне дапамагае некаторым дзецям лягчэй вучыць словы, калыханкі супакойвацца пры плачы, бо больш высокі голас спрыяе таму, што дзіця слухае вас з большай увагай.

Каб праверыць, наколькі людзі ўлоўліваюць розніцу паміж сюсюканнем і дарослай мовай, навукоўцы стварылі анлайн-гульню, у якой паўдзельнічала больш за 50 тысяч чалавек са 187 краін, якія размаўляюць на 199 мовах. Рэспандэнты праслухалі галасавыя запісы на розных мовах і з дакладнасцю ў 70% вызначылі, каму накіроўваліся звароты на запісах — дзецям ці дарослым. Ім нават не перашкаджала тое, што яны часам абсалютна не ведалі ні мовы, на якой быў запіс, ні культуры, да якой належала мова.

Ваш улюблёны колер сіні? У большасці людзей так — і вось чаму

Як пазбавіцца звычкі бясконца гартаць стужку навінаў? Адказваюць псіхолагі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Калыханка для лысага чорта / адказаць
26.07.2022
Можа, з Лукашэнкам так трэба паразмаўляць, пасюсюкаць, можа пачуе што-небудзь
0
123 / адказаць
27.07.2022
Этому только ремня уже осталось
0
Анатолий / адказаць
28.07.2022
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28