Знайсці
25.07.2022 / 17:09 2

Вось чаму карысна есці яйкі ўкрутую

Яечны жаўток — сапраўдная крыніца карысных рэчываў. У ім можна знайсці вітаміны групы В, а таксама вітаміны A, D, E і K. Менавіта адзін з іх робіць яйкі, асабліва вараныя ўкрутую, такімі карыснымі.

Фота: pixabay.com

У складзе яек ёсць шмат карысных рэчываў. Напрыклад, лютэін і зеаксанцін спрыяюць здароўю вачэй і спаленню тлушчу, піша onet.pl.

Але адзін з элементаў яйка — жаўток — таксама вельмі добра ўплывае на здароўе мозга. Усё гэта дзякуючы наяўнасці ў жаўтку халіну, ці, інакш кажучы, вітаміну В4.

Халін з’яўляецца вельмі важным кампанентам ў сінтэзе нейратрансмітэра ацэцілхаліну — рэчыва, якое адказвае ў тым ліку і за наш настрой, памяць, працу мускулаў і іншыя функцыі нервовай сістэмы. Халін таксама дапамагае выдаляць шкодны халестэрын ЛПНП з арганізма і стымулюе перыстальтыку кішэчніка. Дастатковы ўзровень халіну ў арганізме вельмі важны для цяжарных жанчын. У асноўным гэта звязана з тым, што гэтае рэчыва ўплывае на засваенне арганізмам фоліевай кіслаты.

Такім чынам, халін — гэта важнае рэчыва, але ж людзі не заўсёды атрымліваюць яго ў дастатковай колькасці. У сваю чаргу, дэфіцыт халіну можа весці да парушэнняў у працы сэрца, печані і нервовай сістэмы, а таксама, верагодна, да накаплення ў арганізме шкоднага халестэрыну ЛПНП.

Па даных Нацыянальных інстытутаў здароўя (ЗША), адно вялікае яйка, зваранае ўкрутую, змяшчае 147 міліграмаў халіну, і з’яўляецца другой па велічыні крыніцай гэтага рэчыва пасля ялавічнай печані. Іх спажыванне можа дапамагчы не адставаць ад штодзённай нормы халіну: для мужчын яна складае каля 402 міліграмаў рэчыва ў дзень, для жанчын — каля 278 міліграмаў.

Выкідаеце «хвосцікі» ад вішань і чарэшань? Вы больш не будзеце так рабіць

Адкуль на шакаладзе бярэцца белы налёт і што ён азначае?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Жах / адказаць
25.07.2022
Ну, ня буду спрачацца, можа яно й так, але я тут некалі чытаў быў пра жаўткі такія страшныя рэчы, жах якія, проста катастрофа. Крыніца правераная й давераная, далей няма куды ! То быў гатовы сцэнар для серыялу жахаў ! Дасюль пад уражаньнем.
0
"Вот решила испечь пирог с хамсой -это мелкая жирненькая рыбка." / адказаць
25.07.2022
аказваецца, каб атрымаць самыя лепшыя яйкі ўкрутую, іх не трэба варыць 
даць закіпець, адразу зняць з агня. усё. нават калі пакінуць у вадзе да поўнага астывання, жаўток не будзе мець шэрай каймы, і яго структура будзе найлепшай.
але можна дастаць у любы час і з гарачай вады, пасля пэўнага часу

ну і спосаб добры яшчэ тым, што не трэба пільна сачыць за гадзіннікам
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30