Знайсці
18.07.2022 / 20:013РусŁacБел

Змяняюцца правілы продажу патрыманых аўтамабіляў

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім змяняюцца правілы продажу патрыманых аўтамабіляў, паведамляе ягоная прэс-служба.

Сярод зменаў, у прыватнасці, выключаная магчымасць здзяйснення здзелак куплі-продажу транспартных сродкаў з дапамогай афармлення рахунку-даведкі і правядзення разлікаў паміж юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі і фізічнымі асобамі па такіх дамовах у наяўнай форме. Права выбару формы разлікаў па здзелках паміж фізічнымі асобамі пры гэтым захавана.

Дакументам уведзены абавязак па заключэнні дамоў аб адчужэнні транспартных сродкаў толькі ў пісьмовай форме.

Таксама ўказам замацаваныя патрабаванні аб адлюстраванні ў дамове звестак аб адсутнасці на момант яго заключэння абмежаванняў (абцяжаранняў) і забаронаў на здзяйсненне здзелак з транспартным сродкам.

Цяпер дагаворы куплі-продажу транспартных сродкаў, якія заключаюцца паміж фізічнымі асобамі, могуць праходзіць дзяржаўную рэгістрацыю не толькі ў адпаведных рэгістрацыйных органах (ДАІ і Мінсельгасхарч), але і шляхам натарыяльнага пасведчання.

Гэтыя палажэнні ўступяць у сілу праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання дакумента.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
6
Ха-ха
8
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
6
19.07.2022
Сутнасьць зьменаў ня ўцяміў, а фотка да навіны ўразіла. Кашмар.
0
чытач/адказаць/
19.07.2022
а вось ці дарэчы тут ўжытае слова "патрыманы"? якія адпаведнікі можна прыдумаць? былы ў карыстанні?
0
Філолаг/адказаць/
19.07.2022
чытач, "Патрыманы" выдатна адлюстроўвае ўсю сутнасць з'явы і прытым не патыхае казёншчынай, як прапанаванае Вамі "былы ў карыстанні", якое проста калька з расійскага "бывший в употреблении". А акурат у СМІ казёншчыны лепш пазбягаць, пісаць людскай мовай.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930