Знайсці
18.07.2022 / 00:062РусŁacБел

Поўны болю верш Насты Кудасавай: Я прашу цябе, едзь адсюль, я прашу, бяжы!

Паэтка апублікавала ў сваім фэйсбуку новы верш.

Начны Мінск

я прашу цябе, едзь адсюль, я прашу, бяжы!
хоць адну душу ад пякельнае ночы выратуй!
гэта нашы, вер, ля дарогі стаяць крыжы,
гэта нам з табой свежы дол сярод пустак вырыты.

я прашу цябе, едзь, ратуйся, бяжы адсюль!
тут гадамі раскашавалі чужынцы-злодзеі,
апаганьвалі наш пачэсны пасад, пакуль
мы спявалі, спадзяваліся, карагодзілі…

я прашу, не раздумвай, не азірайся, едзь!
я не маю сіл глядзець, як мы не вынырваем,
як жывое нішчым, сцяўшыся пад павець,
як мы забываем, што такое быць шчырымі.

я прашу, зберажы чалавека ў сабе, з’язджай!
я ўжо не выдужваю гэты боль, не выплакваю…
тут самота, страх, немата, бедната і жаль
усё цягнуць і цягнуць народ мой вякоў клаакаю.

а пасля, калі вернуцца голас, любоў і слых,
калі зможам задыхаць нанова ў сусветным вэрхале,
тады ўстань, я прашу, ідзі і сведчы — пра тых,
што насуперак слабасці гэтых радкоў не з’ехалі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
44
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
12
Абуральна
3
6
прабеглася па радках гэтага поўнага болю нешта там, але так і не зразумела/адказаць/
18.07.2022
дык я з'ехаўшая ці не з'ехаўшая?
7
кудах-тах-тах/адказаць/
18.07.2022
бягу-бягу
а кудасава - а што гэта?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930