Знайсці
17.07.2022 / 23:546РусŁacБел

Біскуп Юрый Касабуцкі заклікаў маліцца за зняволенага віцебскага святара

Ён звярнуўся да вернікаў у фэйсбуку.

Ксёндз Андрэй Вашчук. Фота: старонка парафіі ў VKontakte

«Хачу папрасіць усіх неабыякавых людзей аб малітве за каталіцкага Святара, ксяндза Андрэя Вашчука, сальватарыяніна, які знаходзіцца за кратамі.

Гэта Святар (я свядома пішу гэта слова з вялікай літары ў дачыненні да айца Андрэя) паводле Божага Провіду і высакародны Чалавек.

Айцец Андрэй цалкам адданы Богу, Касцёлу і людзям. Служыць усім, аддаючы сябе без рэшты.

Мы молімся за ўсіх, каму патрэбна Божая дапамога падчас выпрабаванняў, асабліва ў часе пераследу і рэпрэсій.

Наша малітва — гэта сіла і моц, гэта тая «добрая частка», якая не адымецца ў нас (пар. Лк 10, 38-42)», — напісаў біскуп Касабуцкі.

Ксяндза Андрэя Вашчука, пробашча парафіі Святога Духа ў Віцебску, затрымалі ў Віцебску ў пятніцу, 15 ліпеня.

Святару інкрымінуюць ч. 1. 24.23 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

Прычынай затрымання, па звестках Радыё Свабода, стаў, імаверна, рэпост «апошняга слова» Змітра Дашкевіча ў судзе.

Некаторы час святар знаходзіўся ў Першамайскім РУУС, пазней яго перавялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Суд мае адбыцца ў панядзелак.

Чытайце таксама:

«У дзень сапраўднага суда вы нічога не дасцё за сваю душу». Магутнае апошняе слова Змітра Дашкевіча на судзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
5
18.07.2022
Вызвольная Армiя, ну чаму ж. Я вось кожны дзень малюся, малюся за пракляцьце тых, хто ўчыніў злачынствы ў адносінах да мяне, за пракляцьце іх дзяцей і ўсяго іх роду. Спачатку пералічаю іх імёны і прозьвішчы, а потым пачынаю чытаць адмыслова падабраны набор псальмаў з праклёнамі. Людзі кажуць: адпусьці - лёгка так казаць, бо злачынсты ўчынены не ў адносінах да іх. Не яны прайшлі праз незаконны суд і прысуд. Не іх білі ў амапаўскай машыне. Не з іх незаконна вымагалі грошы. Не ім незаконна абмежавалі свабоду.
Толькі ахвяра можа вырашыць, ці выбачыць, ці не. А я нічога і нікому не забыла, і кожны раз нагадваю ім пра гэта, нагадваю праклёнамі. Я ведаю, што чалавечага пакараньня можна пазьбегнуць, а вось божага - ніколі, і я хачу, каб божая кара пагрукала ў дзьверы да кожнага злачынцы. А грашамі яны аднойчы задушацца, бо гэта скрадзеныя грошы. Бяры што хочаш, але не забудзь заплаціць.
1
Суповой пакетик/адказаць/
18.07.2022
Бахтияр Левенгук, вот бы Вам оказаться на его месте! Уж Вы бы развернулись, Вы бы себя показали! Горы бы содрогнулись, моря взволновались. А тут? Ну что это за Папа? Лично бегал в посольство России просить, чтобы прекратили войну, - как это мелко, не правда ли? Вы-то уж, расправив плечи, надули бы щеки и... вот то-то, что никакого "и" бы не последовало . Травить в комментариях епископа Кондрусевича или даже Папу - Вы и Вам подобные способны лишь на это. А во всем прочем - пшииииик...
1
рука на лице/адказаць/
18.07.2022
Суповой пакетик, вы читать умеете?
Как я утомлен людьми, что не видят текста, но высказывают претензии!
Еще раз для тугодумов по буквам:
Я СРАВНИВАЮ ЭТОГО ПАПУ С ПАПОЙ РИМСКИМ ИОАННОМ II. И ЭТОТ ПАПА НЕ ИДЕТ С НИМ В НИ КАКОЕ СРАВНЕНИЕ. На его месте Иоанн Павел II давно бы поднял Европу (все таки титульная христианская конфессия с древними корнями и историей) и только за то, что ксендзы были арестованы - сразу бы и санкции полезные нарисовались и лукаш сам бы ползком пополз в Рим просит прощения, посыпая голову пеплом, гризеофульвином и доксициклином.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930