Знайсці
16.07.2022 / 19:086РусŁacБел

Інтымны пірсінг паляпшае аргазм? Асабісты досвед дзяўчыны

Каця зрабіла пракол, калі ёй было 20. Гэта быў час у яе жыцці, калі ў яе была моцная цяга да пірсінгу. Яна праколвала ўсё — ад вушэй да саскоў, апісваюць вопыт дзяўчыны ў падкасце пра сэкс «Паўгадзіны кардыё».

Фота: pixabay.com / Klaus Hausmann

Пасля Каця заўважыла, што ўсе гэтыя праколы былі формай самапашкоджання, калі ты не зусім ва ўладах з сабой.

Жаданне палепшыць сэксуальнае жыццё не было для яе першасным, але дзяўчына чула, што ўпрыгожанне неяк можа дапамагчы.

Сам пірсінг быў вельмі балючым. Каця казала, што больш балючым за гэты пракол у яе жыцці не было нічога. Калі ацэньваць ад 0 да 10 і за 10 узяць недасягальную планку болю, то пракол — гэта 9. Але загойвалася ўсё дастаткова хутка. Дзяўчына перастала адчуваць боль недзе праз пяць дзён.

Па яе словах, эфект пры сэксе ёсць. Адчуванні сталі больш інтэнсіўнымі, аргазм стала атрымаць лягчэй

«Адвал башкі! Нібыта агаліліся нервовыя задавальненні», — так Каця апісвае адчуванні.

Парнёры на яе пірсінг нармальна рэагуюць, а вось гінеколагі пастаянна робяць заўвагі.

Дзяўчына папярэджвае, што інтымны пірсінг — гэта не для ўсіх. Калі вы вельмі перажываеце за сваё здароўе, цяжка пераносіце боль, маеце страх перад іншароднымі прадметамі ў целе, то лепш пракол не рабіць. Бо псіхілагічны дыскамфорт будзе перавышаць плюсы.

Цалкам выпуск падкаста, тэмай якога стаў жаночы аргазм, можна паглядзець па спасылцы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
штабеляўкладчыца/адказаць/
18.07.2022
Danik, з чаго вы ўзялі, што незадаволена? наадварот мо - выразіла васхішчэніе) 
0
штабеляўкладчыца/адказаць/
18.07.2022
Danik, и вообще. люди разные. может кому-то нравится "медленно и печально") 
1
с каждым встреченным мужчиной я все более и более принципиальной девственницей становлюсь/адказаць/
05.08.2022
"мужа бы тебе нормального" - говорили они...
"ну ничего - мы тебе поможем" - говорили они... ведзьмаки но

его как не было так и нет

но спасибо. помогли.

и подпись - овнодворская
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера