Знайсці
16.07.2022 / 16:1829РусŁacБел

Адказ шортам прэм'еркі Фінляндыі — сабралі нефармальныя лукі беларускіх чыноўнікаў

Прэм'ер-міністр Фінляндыі Сана Марын скарыла інтэрнэт-карыстальнікаў сваімі шортамі і касухай, у якіх наведала рок-фестываль Ruisrock. Беларускіх чыноўнікаў пры Лукашэнку сустрэць на рок-канцэртах нерэальна, але мы вырашылі паглядзець, якім рэчам яны аддаюць перавагу, калі гаворка ідзе пра нефармальныя выхады ў свет і можна вылезці з касцюмаў-коканаў.

Прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанку складана пабачыць на шырокай публіцы без строгіх касцюмаў з гальштукамі. Такое можа здарыцца толькі на рэспубліканскім суботніку, напрыклад, ці калі гэты самы касцюм схаваны пад верхнім адзеннем.

 

На суботніку і падчас рабочай паездкі ў Бабруйск. Фота: БелТА. 

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава таксама заўсёды ў пратакольным — нават калі гаворка ідзе пра наведванне канцэртаў на малой радзіме ў Полацку. Свабодны стыль на публіцы мільгае на тых жа суботніках ці лыжных спаборніцтвах.

 

Фота: БелТА, vitvesti.by

Не так даўно міністр замежных спраў Уладзімір Макейпахваліўся, што пачаў разводзіць курэй. Для вядзення сельскай гаспадаркі, як можна зрабіць высновы з яго сацсетак, ён звычайна выбірае патрыятычнае спартыўнае адзенне.

 

Але на прыродзе, на шпацырах з сям'ёй ці нават на раздачы бургераў ад Цімаці міністра можна заўважыць і ў больш непрыкметнай колеравай гаме.

 

Фота: фэйсбук Уладзіміра Макея

Па-за афіцыёзам і ў перыяд адпачынку ад хакейнай формы Аляксандр Лукашэнка праяўляе вялікае захапленне галаўнымі ўборамі. У яго гардэробе, відаць, існуе асобная паліца для кепак, шапак і асобна — для адмысловых убораў пад сельскагаспадарчыя працы.

 

Фота: Пул Першага

Правая рука Лукашэнкі, прэс-сакратарка Наталля Эйсмант для прыборкі кавуноў, бульбы, паездак на ровары і аўтапрабегаў «За бацьку» часта выбірае брэнд Nike.

Спартыўнае брэндавае адзенне яна, меркавана, выбірала і для цёмных спраў пад прыкрыццём ночы: так, лічыцца, што менавіта Эйсмант была адной з той брыгады, якая ездзіла па мінскіх дварах і зразала бел-чырвона-белыя стужкі. Пасля адной з такіх «вылазак» у ходзе канфлікту быў забіты Раман Бандарэнка.

Справа — меркавана Наталля Эйсмант у спартыўнай экіпіроўцы ад нарвежскага брэнда Swix у ЖК «Мегаполіс». Скрыншот: відэа kyky.org

Рэдкае фота міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча ў СМІ без касцюма — на рэспубліканскім суботніку. Куртка Аdidas, кепка «Беларусь», джынсы і чорныя туфлі.

 

Фота: прэс-служба Мінздароўя

Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў змяніў касцюм на джынсы і кеды для працы на Барысаўшчыне ў дзень рэспубліканскага суботніка.

 

Фота: газета «Адзінства»

З суботнікамі зразумела, а ў чым беларускія чыноўнікі з’яўляюцца на канцэртах? Тут, на жаль, нічога новага: касцюмы. Час ад часу толькі кашулі могуць быць замененыя на цішоткі.

 

Лукашэнкі і атачэнне на свяце «Купалле. Александрыя збірае сяброў». Фота: president.gov.by

Нягледзячы на тое, што Вольга Чамаданава ужо не прэс-сакратарка МУС, яна дагэтуль шчыльна асацыюецца з формай, хоць і змяніла яе на касцюмы ідэолага Мінгарвыканкама.

У нефармальнай абстаноўцы Вольга аддае перавагу камуфляжным касцюмам, што можа сведчыць пра тое, што ў яе крыві дагэтуль грае прафесійнае мінулае.

 

Фота: БелТА

Праманіторыўшы здымкі некаторых старшынь райвыканкамаў, мы заўважылі, што яны ў нефармальнай абстаноўцы аддаюць перавагу стылю casual. Праўда, цішоткі — нярэдка з красамоўным прынтом. Напрыклад, старшыні Слуцкага раёна Уладзіміру Гогу важна, відаць, нагадваць, што ён народжаны ў СССР.

Фота: «Кур'ер-Інфо»

Хаця самы распаўсюджаны прынт у максімальна блізкага атачэння Лукашэнкі — з яго цытатамі: трэба ж разгружаць склады з мерчам ад «Пула першага».

 

Сямейны дрэс-код дэпутаткі, экс-міністра інфармацыі Ліліі Ананіч. Фота: фэйсбук чыноўніцы

А вось сённяшні старшыня Шклоўскага райвыканкама Андрэй Камко — за цішоткі. Для любімых жа хобі — палявання і рыбалкі — ён мае асобны касцюм.

Фота: старонка Андрэя Камко ў «Аднакласніках»

Чытайце таксама:

Як за два гады змяніліся прадстаўнікі апазіцыі і рэжыму? ФОТЫ

Гісторыя беларусаў, якія ў дзевяностыя засталіся без бізнэсу і эмігравалі ў ЗША. «Жылі ў адной кватэры з Пазняком»

Тур па Расіі і ўзнагароды ад міліцыі. Што адбываецца ў жыцці праўладных беларускіх зорак?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
56
Ха-ха
13
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
8
17.07.2022
Тем более.
0
Прочтите шедевр, может и найдёте там что-либо в своё оправдание.../адказаць/
18.07.2022
торжественно обещаю, что прочту.

такое обещание сойдет?

(ять.. но я же не умею читать. и учиться некогда и негде мне)
0
Максим Дизайнер/адказаць/
18.07.2022
American

Это ты про первые 20 лет своей жизни на малой родине?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930