Знайсці
17.07.2022 / 18:25 5

Хочаце даведацца, што тоіць ваша падсвядомасць? Прайдзіце гэты ТЭСТ

Псіхалагічныя тэсты, вядома, не заменяць паход да спецыяліста, але ўсё роўна дазволяць даведацца пра сябе шмат цікавага. Сёння прапануем вам тэст «Шпацыр па лесе», які дапаможа зазірнуць у сваю падсвядомасць.

Усе фота: pixabay.com.

Каб прайсці гэты тэст, падрыхтуйце ліст паперы і ручку, знайдзіце трохі вольнага часу. Запісвайце першы адказ, які прыйдзе ў галаву. Важна адказаць на ўсе пытанні тэста перад тым, як чытаць тлумачэнні да яго, бо ў іншым выпадку тэст будзе бессэнсоўны, піша kobietaxl.pl.

  1. Уявіце, што вы ідзяце па лесе. Па якой сцежцы? Прамая яна ці не? У якім стане расліннасць навокал? Вы адзін ці з вамі ёсць нехта яшчэ? Хто гэта?
  2. Раптоўна вы сустракаеце жывёлу. Што гэта за жывёла? Як вы да яе ставіцеся? Добра апішыце ваша ўзаемадзеянне з ёй.
  3. Вы ідзяце па лесе і раптам сцежка заканчваецца. Удалечыні вы бачыце прыгожы дом — дом вашай мары. Як ён выглядае? Апішыце яго памер, колькасць вокнаў, наяўнасць (ці не) кратаў, аховы і гэтак далей.
  4. Вы смела ўвайшлі ў дом і апынуліся ў гасцінай. У яе цэнтры стаіць стол. Што гэта за стол? Што знаходзіцца над ім і вакол яго?
  5. Далей вы ідзяце да задніх дзвярэй. Перад тым, як выйсці з дома, вы разумееце, што нехта пакінуў на падлозе кубак. З якога матэрыялу ён зроблены? Што вы з ім робіце?
  6. Вы выходзіце з дома і ідзяце назад у лес. Раптам заўважаеце на сваім шляху вадаём, які перашкаджае вам ісці далей. Што гэта за вадаём? Як яго пераадолець?
  7. Вы дайшлі да канца сцежкі, лесу больш няма. Ці будзеце азірацца?

Чытайце тлумачэнні да тэста пад анонсамі.

Гэтая ілюзія змушае вас думаць, што вы ўваходзіце ў тунэль — спраўдзіце самі!

Як пазбавіцца звычкі бясконца гартаць стужку навінаў? Адказваюць псіхолагі

Пасля таго, як мы прайшлі ўвесь шлях і завяршылі тэст, прыйшоў час даведацца, што ж хавае наша падсвядомасць.

Лясная сцежка адлюстроўвае тое, як вы бачыце свет вакол сябе. Калі дрэвы вакол сцежкі растуць упарадкавана, гэта значыць, што, па вашых адчуваннях, ваша жыццё ідзе ў правільным кірунку, і вы чакаеце ад будучыні станоўчага. Калі ж сцежка выглядае дзікай, а дрэвы растуць хаатычна, гэта азначае, што вы нібыта не ведаеце, куды ідзяце.

Калі вы ідзяце па сцежцы з кімсьці яшчэ, то гэта той чалавек, якога вы заўсёды жадаеце бачыць каля сябе, цяпер гэта самы важны чалавек у вашым жыцці. Калі ж вы вырашылі ісці па сцежцы ў адзіноце, гэта азначае, што вы не бачыце каля сябе нікога, хто мог бы суправаджаць вас на гэтым жыццёвым этапе.

Жывёла, якую вы сустракаеце, з’яўляецца адбіткам вашых праблем. Не важна, што гэта за жывёла насамрэч, важна, як вы яе сабе прадставілі, які яна мае памер і наколькі яна агрэсіўная.

Тое, як вы ўзаемадзейнічаеце з жывёлай, паказвае, наколькі добра вы вырашаеце свае праблемы. Калі жывёла вас атакуе, магчыма, вы адчуваеце, што праблемы разбураюць вашу псіхалагічную ўстойлівасць, калі ж вы спакойна кантактуеце з жывёлай, магчыма, вы схільныя да таго, каб актыўна вырашаць свае праблемы. Нарэшце, калі вы ігнаруеце жывёлу, гэта можа азначаць, што вы пазбягаеце сутыкнення са сваімі праблемамі.

Памер дома дэманструе ваш узровень амбіцыйнасці і здольнасці вырашаць праблемы. Калі ў доме шмат акон, гэта паказчык высокай экстравертнасці. З іншага боку, калі ў ім мала акон і шмат аховы, гэта прыкмета няўпэўненасці і сарамлівасці.

Калі вакол стала ў гасцінай няма людзей, а на стале няма ні ежы, ні кветак, хутчэй за ўсё, вы цяпер не атрымліваеце задавальненне ад жыцця ці ўвогуле нешчаслівыя.

Матэрыял, з якога зроблены кубак на падлозе, паказвае, як вы ставіцеся да чалавека з першага пытання. Калі кубак зроблены з металу ці з керамікі, у вас трывалыя і стабільныя адносіны, калі ж ён пластыкавы ці ўвогуле з паперы, вы адчуваеце мала стабільнасці ў вашых адносінах. Тое, што вы вырашылі зрабіць з кубкам — гэта ваша ўяўленне пра тое, што б вы хацелі зрабіць з адносінамі з чалавекам з першага пытання.

Тып вадаёма і яго памер дэманструюць памер і інтэнсіўнасць вашага сэксуальнага жадання. Калі вы не супраць прамокнуць, каб перайсці на іншы бок вадаёма, гэта азначае, што вы надаяце шмат увагі сэксу ў вашым жыцці.

Нарэшце, калі вы вырашылі азірнуцца назад у канцы вашага шляху, гэта можна растлумачыць двума спосабамі. Па-першае, вы надаяце вялікае значэнне мінуламу, па-другое, вы спадзяваецеся, што ўсё, з чым вы сутыкнуліся на вашым шляху, усё яшчэ будзе бачнае.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Псіхалагічныя тэсты, вядома, не заменяць паход да спецыяліста, / адказаць
17.07.2022
до какого, прошу прощения, "специалиста"? )
( не смешно
0
Ностра Коза / адказаць
17.07.2022
Тест Люшера гораздо проще и лучше отображает свою суть для себя.
17.07.2022
я с обидчивыми этими самыми...как их? о, госпаде...забыла...дистрофриками? а! дальтониками не разговариваю.
извините
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30