Знайсці
14.07.2022 / 19:492РусŁacБел

Адкуль на шакаладзе бярэцца белы налёт і што ён азначае?

Шакалад можа мець розныя колеры — ад светлага да амаль чорнага, сустракаецца нават белы і ружовы шакалад. Часам на гэтым прадукце ўтвараецца дзіўны белы налёт, які можа насцярожваць. Ці бяспечна есці такі шакалад?

Фота: pixnio.com

Шмат хто лічыць, што шакалад не можа сапсавацца. Канешне, гэта не так: бываюць выпадкі, калі і ён губляе свае якасці ці нават можа быць шкодным, піша onet.pl.

Шакалад — прадукт доўгага захоўвання. У большасці выпадкаў яго можна спакойна есці нават праз некалькі месяцаў пасля заканчэння тэрміну прыдатнасці. Але здараецца, што шакалад не прыдатны да ежы, нават калі яго тэрмін прыдатнасці яшчэ не скончыўся.

Часцей за ўсё людзі выкідаюць такі шакалад, калі заўважаюць у ім чарвякоў. Мала хто сумняецца, што есці такі прадукт ужо нельга. Калі ж шакалад захоўваецца занадта доўгі час ці ў неналежных умовах, праз высокую колькасць тлушчу ён можа стаць прагорклым і набыць дрэнны пах. Такі шакалад таксама прыйдзецца выкінуць.

Бывае, што на шакаладзе ўтвараецца белы налёт, падобны да цвілі (хаця насамрэч гэта не яна). Такія светлыя плямы ўтвараюцца праз змены ў тэмпературы ці ў вільготнасці, і шакалад з імі можна спакойна есці.

Ёсць два віды налёту на шакаладзе: цукровы і тлушчовы. Цукровы налёт з’яўляецца, калі з шакаладам кантактуе вільгаць. У гэтым выпадку крышталікі цукру растаюць і на паверхні шакаладу ўтвараецца цукровы слой.

Што да тлушчавага налёту, то ён утвараецца праз перапады тэмпературы. Калі шакалад награецца, тлушч у ім растае, і потым пад уплывам холаду з гэтага тлушчу ўтвараецца белы налёт. Ён можа быць прыкметай таго, што пры вытворчасці шакалада выкарысталі танныя замяшчальнікі какава-масла.

У абодвух выпадках размова ідзе толькі пра змену выгляду прадукта, налёт не ўплывае на яго смак ці харчовую вартасць. Выглядаць ён можа непрыгожа, але шакалад з такім налётам можна есці.

Каб шакалад даўжэй захоўваў свой знешні выгляд і іншыя характарыстыкі, лепей за ўсё трымаць яго шчыльна закрытым і далёка ад крыніц святла. Таксама шакалад мае здольнасць паглынаць пахі, таму трэба трымаць яго далёка ад прадуктаў з моцнымі пахамі, напрыклад, ад рыбы, цыбулі ці часнака.

Чытайце таксама:

Рэцэпт на выхадныя: шакаладнае пячэнне з апельсінам

Рэцэпт на выхадныя. Шакаладны мус з аліўкавым алеем — далікатная страва для вячэры з гасцямі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
62
Панылы сорам
4
Ха-ха
13
Ого
15
Сумна
22
Абуральна
44
0
даведка /адказаць/
15.07.2022
У меня после тридцатиградусной жары побелел горький шоколад "Коммунарка". Хотя срок годности заявлен 2 года.
1
Суповой пакетик/адказаць/
15.07.2022
даведка , так от такой жары побелеешь, даже если ты не шоколад "Коммунарка"...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930