Знайсці
16.07.2022 / 15:537РусŁacБел

Чаму нельга двойчы карыстацца пластыкавымі бутэлькамі

У інтэрнэце можна знайсці шмат рэкамендацый пра тое, як даць пластыкавым бутэлькам другое жыццё. Гэтыя рэкамендацыі могуць выглядаць экалагічнымі, але ж насамрэч іх выкананне можа нашкодзіць вашаму здароўю.

Фота: pixabay.com

Лета — самы час рабіць харчовыя загатоўкі на зіму. Для іх, да і не толькі, гаспадыні часам бяруць пластыкавыя бутэлькі, што ўжо былі ў выкарыстанні. Але ж лепей так не рабіць, тлумачыць onet.pl.

Гэтую тэму падняла польская інстаграм-блогерка Сільвія Панек, аўтарка блога mama.chemik. Яна раіць не выкарыстоўваць пластыкавыя бутэлькі для таго, каб засольваць у іх агуркі, але ж думкі полькі справядлівыя і ў выпадку з захоўваннем у пластыку іншых прадуктаў.

Блогерка тлумачыць, што ідэя паўторна выкарыстаць пластыкавыя бутэлькі можа здацца дужа экалагічнай, бо так мы зменшым колькасць смецця. Праблема ў тым, што гэтыя бутэлькі разлічаныя толькі на аднаразовае ўжыванне, і калі выкарыстоўваць іх больш разоў, гэта можа выклікаць дрэнныя наступствы для здароўя.

Эксперты нагадваюць, што рэчывы з пластыкавых бутэлек часта пераносяцца ў напоі, якія захоўваюцца ў гэтых бутэльках. Тое, колькі рэчываў перанясецца, залежыць ад розных фактараў: часу кантакту, тэмпературы, уплыву сонечных праменяў і складу напою. Калі ў бутэльцы вада, у яе трапіць менш шкодных рэчываў з пластыку, калі ж там кіслы апельсінавы сок ці газаваны напой, такіх рэчываў у вадкасці будзе больш.

Блогерка дадае, што сярод рэчываў, якія выдзяляе пластык, ёсць таксічны матэрыял антымоній (сурма), які можа выклікаць млоснасць, ірвоту і дыярэю. Таксама пластык выдзяляе рэчы, падобныя па структуры да натуральных гармонаў, якія могуць дрэнна ўплываць на функцыянаванне эндакрынных залозаў.

Глыбока ў лёгкіх жывых людзей знайшлі часцінкі пластыку. Невядома, як гэта ўплывае на здароўе

Навукоўцы прыдумалі, як ператварыць пластык у ванілін

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
17.07.2022
Чытач, на плястыкавай пляшчы ў школу ня езьдзяць, як і ў плястыкавай талерцы ў космас ня лётаюць. Посуд - гэта толькі посуд, ягонае прызначэньне застаецца нязменным. Патрабаваньні часу на яго не распаўсюджваюцца з хуткасьцю развіцьця тэхналёгіяў. Адпаведна і мадыфікацыя матар'ялу для ягонага вырабу не патрабавалася, практычнага значэньня ня мела і не была натуральнай з'явай. Сёньня сінгл юз плястык (побытавы посуд) заканадаўча выводзяць з ужытку. Г.з. разуменьне пакрысе прыходзіць. Што праўда, не да ўсіх...)
0
культурны пласт 20-21 ст./адказаць/
18.07.2022
«Соединенные Штаты экспортируют по всему миру не только айфоны, поп-культуру и свою хваленую демократию, но и менее ходовые продукты, такие как мусор. Британское издание The Guardian провело небольшое расследование и выяснило, что США отправляет ежегодно более 1 миллиона тонн пластикового мусора в страны, где низко ценится рабочая сила и нет государственного регулирования экологической ситуации.
...
США пытается рассовать пластик по всему миру и грузовые суда, груженные этим «добром», бороздят моря и океаны в разных направлениях.
...
Чтобы понять, к чему приводит экспорт пластика для переработки, нужно заглянуть в одну из деревень неподалеку от Ханоя во Вьетнаме. Улицы этого населенного пункта просто завалены пластиковым мусором с надписями на всех языках мира. В 2018 году только из США во Вьетнам ввезли не менее 83 тысяч тонн пластика.
...
Местное население ощущает на себе последствия сотрудничества с американцами, даже если не связано непосредственно с переработкой вторсырья. Несколько поколений вьетнамцев из этих районов страдают от нарушений развития, онкологических заболеваний, астмы и различных аллергических реакций. В то время, как страны третьего мира задыхаются от ввозимого чужого мусора, в Евросоюзе постепенно вводят полный запрет на пластик.»
19.07.2022
Уехал в Киев в 20-м году и купил себе сок в бутыле милилитров на 300, которая отлично помещается в поясную сумку. Пользуюсь до сих пор. Рвота у меня скорее начнётся от новостей о происходящем в РБ, чем от химии, выделяемой бутылкой.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера