Знайсці
24.07.2022 / 13:3321РусŁacБел

Рэцэпт на выхадныя. Кексы з малінамі і белым шакаладам — новы смак летняга дэсерту

Паспрабуйце гэты рэцэпт, пакуль ёсць свежыя маліны. Зрэшты, для іх можна браць і замарожаныя маліны.

Фота: BBC Food

Каб згатаваць кексы з малінамі і белым шакаладам, вам спатрэбіцца:

  • 300 грамаў мукі,
  • 225 грамаў цукру,
  • паўтары чайныя лыжкі соды,
  • дробка солі,
  • 100 мілілітраў малака,
  • 100 мілілітраў смятаны,
  • 3 яйкі (трэба іх узбіць),
  • 5 сталовых лыжак алею,
  • 1 чайная лыжка ванільнага экстракту (ці 15 грамаў ванільнага цукру),
  • 150 грамаў малін,
  • 100 грамаў дробна пасечанага белага шакаладу.
  1. Разагрэйце духоўку да 190 градусаў. Падрыхтуйце формы для 12 кексаў: прамажце маслам усе заглыбленні або выкладзіце ў заглыбленні паперу для выпякання.
  2. Прасейце ў вялікую міску муку, цукар, харчовую соду і соль, перамяшайце ўсё.
  3. Узбівайце разам малако, смятану, яйкі, алей і ваніль, пакуль яны добра не перамяшаюцца.
  4. Уліце сумесь з малака і яек у сухія інгрэдыенты і перамяшайце вялікай металічнай лыжкай ці шпаталем. Дадайце маліны і шакалад і змешвайце да аднароднасці, але не даўжэй.
  5. Лыжкай выкладзіце сумесь у формы для кексаў. Выпякайце каля 25 хвілін або пакуль кексы добра не падымуцца і не стануць залаціста-карычневымі.
  6. Перакладзіце кексы на рашотку, каб астудзіць іх. Лепей за ўсё есці кексы ў дзень выпякання.

Рэцэпт на выхадныя. Персікавы коблер — традыцыйны амерыканскі дэсерт

Беларускія баршчы. Усё пра іх

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
новодворская/адказаць/
25.07.2022
ой вы знаете я тоже. после встречи с очередным мужчиной, я все более принципиальной девственницей становлюсь
0
кабы я была царица/адказаць/
25.07.2022
сказок пушкина? ну расскажите какую-нибудь калыханку. как раз собираюсь спать
0
спамафі/адказаць/
25.07.2022
гэты новы спам-фільтр... напружвае маргарын у галаве) а шчэ часам две лічбы могуць злівацца)
вось што першае сёння мне выдала 31-33. думаю - ёпрст. а што уводзіць? мінус жа не ўводзіца
насамрэч было 31-3-3, але гэтыя две 3 амаль зліліся)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера