Знайсці
08.07.2022 / 22:421РусŁacБел

ЗША выдзяляюць Украіне новы пакет дапамогі на 400 млн даляраў і дадатковыя HIMARS

ЗША перададуць Украіне яшчэ больш рэактыўных сістэм залпавага агню вялікай далёкасці і новыя высокадакладныя артылерыйскія снарады ў рамках новага пакета ўзбраенняў на 400 мільёнаў даляраў. Пакет будзе ўключаць чатыры высокамабільныя артылерыйскія ракетныя сістэмы, вядомыя як HIMARS, з боепрыпасамі, паведаміў журналістам 8 ліпеня высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік са сферы абароны, перадае Радыё Свабода.

Чыноўнік на ўмовах ананімнасці сказаў, што дадатковыя HIMARS дазволяць павялічыць агульную колькасць гэтых сістэм, дасланых у Украіну з мінулага месяца, да 12-ці.

ЗША пачалі адпраўляць сістэмы пасля таго, як атрымалі запэўненні Кіева, што УСУ не будуць выкарыстоўваць іх для паражэння цэляў на тэрыторыі Расіі. Радыус дзеяння РСЗА HIMARS — да 80 км, аднак у пэўнай мадыфікацыі і пры ўмове пастаўкі адпаведных боепрыпасаў ён можа складаць і 300—500 км.

Узброеныя сілы Украіны выкарыстоўвалі HIMARS для ўдару, у прыватнасці, па складах боепрыпасаў. Але УСУ не выкарыстоўвалі іх для ўдараў па-за межамі Украіны, дадаў чыноўнік. Яны «паспяхова наносілі ўдары па расійскіх аб'ектах ва Украіне, глыбей за лініяй фронту, і парушылі здольнасць Расіі праводзіць артылерыйскія аперацыі», падкрэсліў ён.

Гэта мае быць ужо 15-ы пакет ваеннага зброі і тэхнікі, перададзены амерыканцамі Украіне са жніўня мінулага года. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
American/адказаць/
09.07.2022
Химарс хорошо, еще к ним ракеты те что на 300км летят
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930