Знайсці
07.07.2022 / 16:552РусŁacБел

Wargaming прадаў кампаніі ў Беларусі і Расіі расійскаму бізнэсмену

Новы ўладальнік беларускага СТАА «Гейм Стрым» і расійскага ТАА «Леста» цяпер Малік Хатажаеў. Гэта расійскі топ-менеджар WG, піша dev.by.

Малік Хатажаеў

З 1 ліпеня кіпрская кампанія «Варгеймінг Груп Лімітэд» больш не валодае долямі ў беларускай юрасобе СТАА «Гейм Стрым» (валодала з красавіка 2012 года).

Асноўным уласнікам (91,84% акцый) СТАА «Гейм Стрым» цяпер з'яўляецца грамадзянін Расіі Хатажаеў Малік Атхамавіч, былы гендырэктар расійскага ТАА «Леста».

Мінарытарнымі ўладальнікамі СТАА «Гейм Стрым» застаюцца Святлана Пятрова (Украіна) і Ларыса Коцікава (Беларусь).

Адначасова цікавыя змены адбыліся ў ТАА «Леста». Малік Хатажаеў, які 12 гадоў займаў у расійскай студыі WG пасаду гендырэктара, 15 чэрвеня саступіў яе Юрыю Сухараву. Затое сам з 28 чэрвеня атрымаў у распараджэнне ад «Варгеймінг груп Лімітэд» 100% ТАА «Леста».

Падобна на тое, беларускі Wargaming паспеў уцячы з-пад пастановы Саўміна №436 ад 1 ліпеня 2022 года (уступіла ў сілу крыху пазней, пасля апублікавання), якая забараніла замежным акцыянерам 190 юрыдычных асоб (у тым ліку і ТАА «Гейм Стрым») адчужаць долі (акцыі) у статутных фондах, якія ім належаць, без спецыяльнага дазволу Мінфіна.

Такім чынам, кіпрскі «недружалюбны акцыянер» Wargaming да пачатку ліпеня паспеў выйсці з абодвух юрыдычных асоб — расійскай і беларускай. Асноўным уладальнікам абодвух юрыдычных асоб стаў расійскі топ-менеджар WG.

Дагэтуль супрацоўнікі мінскага офіса WG распавядалі, што частцы каманды прапануюць застацца ў Беларусі і працаваць на «Лесту». Пры гэтым было незразумела, ці ідзе гаворка аб пераафармленні з адной юрыдычнай асобы ў іншую і ліквідацыі ТАА «Гейм Стрым». З улікам гэтых навін можна выказаць здагадку, што ліквідацыя ТАА «Гейм Стрым» цяпер не спатрэбіцца. Юрыдычная асоба можа знаходзіцца пад «Лестай», якая ў сваю чаргу страціла фармальную сувязь з WG.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
12
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2
07.07.2022
Этот проект изжил себя. Пофигу уже. Да, они дали многое, но их время ушло
0
Скажите спасибо Вове и Саше/адказаць/
08.07.2022
По ходу контент игры с 24 февраля стал ультра токсичным. И варгеймингам не то что доляну продавать, а придется забыть, как до этой даты их звали!))))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930