Знайсці
07.07.2022 / 15:56РусŁacБел

Пасля падаражання паркінгу ў «Мінск-Свет» узніклі праблемы са стаянкай ФОТЫ

У сталічным мікрараёне «Мінск-Свет» востра стала пытанне аб тым, дзе ж паркавацца жыхарам. Як стала вядома, арэнда месца на шматпавярховым крытым паркінгу нечакана рэзка падаражала, і старыя дагаворы паміж арандадаўцам і арандатарамі былі ануляваныя, піша Onliner.by.

Натуральным чынам некалі больш свабодныя двары сталі запаўняцца транспартам.

«На днях не змог заехаць на паркінг па сваім пропуску, пасля чаго выйшаў ахоўнік і сказаў, што дамову са мной (як і з іншымі арандатарамі) разарвалі, — распавёў нам Сяргей, які жыве ў мікрараёне. — Ніякіх апавяшчэнняў я не атрымліваў. Маім суседзям, з якімі я размаўляў, яны таксама не прыйшлі».

«Раней арэнда месца на крытым паркінгу каштавала ў эквіваленце 25 еўра за месяц, — працягвае малады чалавек. — Цяпер кошт вырас да 140 еўра. Відавочна, што падаражанне значнае і многія не хочуць плаціць столькі».

Вынік — людзям даводзіцца станавіцца ўсюды, дзе толькі можна. На фота бачна, што некаторыя аўто стаяць на месцах для смеццевых бакаў, на тратуары, другім шэрагам, ля краю праезнай часткі вузкіх праездаў, разлічаных на дзве машыны ў розных напрамках.

Прадстаўнік арэндадаўцы пацвердзіў інфармацыю: «Арэнда сапраўды падаражала, дагаворы і праўда прыйдзецца заключаць зноўку».

«Калі вы праплацілі ліпень, то на працягу гэтага месяца зможаце паркавацца па старых умовах», — дадаў мужчына.

На пытанне аб прычыне падаражання адказаў проста: «Не ведаю, я ўсяго толькі выканаўца».

Клас
0
Панылы сорам
11
Ха-ха
19
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930