Знайсці
06.07.2022 / 22:29РусŁacБел

Лідар кіеўскіх венграў абурыўся матывіроўкай адмовы Венгрыі пастаўляць зброю Украіне 

Кіраўнік венгерскай абшчыны Кіева Тыбар Томпа асудзіў словы міністра замежных спраў Венгрыі Петэра Сіярта, які патлумачыў адмову дапамагаць Украіне зброяй клопатам пра закарпацкіх венграў. Як паведамляе «Еўрапейская праўда», сваю пазіцыю Томпа агучыў у эфіры ўкраінскага «24 канала».

Тыбар Томпа

«Я абураны заявай спадара Сіярта, якую ён зрабіў на канале CNN. Па ягонай логіцы, атрымліваецца, што ў мяне, як украінскага венгра, які жыве не ў Закарпацці, а ў Кіеве, і яшчэ ў 500 людзей нашай абшчыны, страляць можна», — сказаў ён.

Акрамя гэтага, Томпа спытаў у Сіярта, як ён ставіцца да іншых нацый і народносцяў ці венграў, якія жывуць, напрыклад, у Мікалаеве. «Я кожны дзень з імі на сувязі. І іх штодня лупяць расійскімі ракетамі. Гэта вельмі і вельмі абуральна», — дадаў ён.

Як паведамлялася раней, у інтэрв'ю CNN Сіярта заявіў, што Венгрыя адмовілася ўдзельнічаць у пастаўках заходняй зброі Украіне, каб не падвяргаць небяспецы расейскіх абстрэлаў венграў, якія кампактна жывуць у Закарпацкай вобласці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930