Знайсці
06.07.2022 / 22:01РусŁacБел

Генеральная пракуратура Украіны расследуе больш за 21 тысячу ваенных злачынстваў

Генеральны пракурор Украіны Ірына Венядзіктава расказала Бі-бі-сі, што пракуратура расследуе больш за 21 тыс. ваенных злачынстваў, якія, як мяркуецца, учыненыя з пачатку расійскага ўварвання. Паводле яе слоў, у Генпракуратуру штодня паступаюць паведамленні аб 200-300 ваенных злачынствах.

Падчас эксгумацыі парэшткаў забітых у Бучы. Фота: AP Photo/Natacha Pisarenko

У інтэрв'ю Бі-бі-сі Венядзіктава прызнала, што многія судовыя працэсы давядзецца праводзіць завочна, але падкрэсліла, што працяг судовага пераследу — гэта пытанне справядлівасці.

«Вельмі важна, каб расійскія вайскоўцы, якія вырашылі забіваць мірных жыхароў, катаваць мірных жыхароў, гвалтаваць мірных жыхароў, разумелі, што гэта толькі пытанне часу, калі яны ўсе стануць перад судом», — сказала яна.

Генпракурор заявіла, што яе каманда прысутнічае ў рэгіёнах па ўсёй Украіне, але не можа расследаваць усе справы належным чынам і эфектыўна з-за адсутнасці доступу да некаторых людзей і раёнаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031