Знайсці
06.07.2022 / 19:18РусŁacБел

Расійскага хакеіста родам з Беларусі таксама могуць адправіць служыць у войска

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала SHOT, ураджэнец Беларусі 25-гадовы Павел Карнавухаў, які з'яўляецца нападаючым ЦСКА, можа з'ехаць служыць на поўнач, як і галкіпер зборнай Расіі Іван Фядотаў. Нібыта ўзніклі пытанні да сапраўднасці вайсковага білета хакеіста, піша «Трыбуна».

Павел Карнавухаў. Фота: Зураб Джавахадзэ / ИЗВЕСТИЯ

Органы падазраюць, што ў 2017 годзе Карнавухаў купіў вайсковы білет праз знаёмага былога паліцэйскага Фарыта Самігуліна, якога затрымалі ў красавіку 2022 года за тое, што ён дапамагаў спартоўцам пазбегнуць службы ў войску.

Самігулін, які жыў ва Уфе, дапамагаў футбалістам аднайменнага клуба і гульцам хакейнага «Салавата Юлаева» пазбегнуць войска. Праўда, Карнавухаў гульцом уфімскай каманды ніколі не быў.

Мяркуецца, што вайсковы білет абышоўся нападаючаму ЦСКА ў 37 тысяч расійскіх рублёў (на дадзены момант гэта 650 даляраў).

Карнавухаў нарадзіўся і выгадаваўся ў Мінску, ён выхаванец сталічнай хакейнай школы «Юнацтва». У чэрвені 2020-га ён перападпісаў кантракт з ЦСКА на тры гады. Быў уладальнікам Кубка Гагарына і чэмпіёнам Расіі, сярэбраным прызёрам Алімпійскіх гульняў у Пекіне-2022 са зборнай Расіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
4
Ха-ха
19
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930