Знайсці
06.07.2022 / 19:332РусŁacБел

Падчас адпачынку хавайце чамадан у ванне. Так пазбегнеце вялікіх праблем

Калі не жадаеце вярнуцца дахаты з нечаканымі гасцямі, лепей не пакідаць чамадан на гатэльным ложку. Захоўвайце яго ў ванне.

Фота: dreamstime.com

Пасля доўгага падарожжа мы часта марым толькі пра тое, каб кінуцца на мяккі ложак у гатэльным нумары. Бывае, што мы кідаем туды і ўласны чамадан.

Але Брытані Кэмпбэл, брытанскі энтамолаг, раіць так не рабіць. Больш за тое, чамадан таксама лепей не ставіць на падлогу ці ў шафу. Найлепшае месца для яго — ванная ў гатэльным нумары, асабліва ванна, піша onet.pl.

Прычына такой перасцярогі — клапы, дробныя насякомыя, што харчуюцца крывёй чалавека і іншых млекакормячых. Іх укус часта выклікае непрыемныя сімптомы і можа прывесці да цяжкіх хвароб накшталт тыфу, туберкулёзу і сіфілісу.

Клапы звычайна хаваюцца ў матрацах, а таксама ўнутры пружын ложка, у абіўцы і ў шчылінах мэблі. Таму, калі мы кладзем чамадан на ложак, клапы могуць трапіць у яго, забрацца ў адзенне і «прыехаць» з намі дахаты, пасля чаго пазбавіцца ад іх будзе вельмі складана. Кэмпбэл адзначае, што гэтыя насякомыя цудоўна выжываюць у часовых месцах знаходжання: у асабістым багажы ці пад сядзеннямі ў машынах, аўтобусах і цягніках.

Ванная — тое месца, дзе ў вас найменшая верагоднасць натрапіць на клапоў, таму бяспечней за ўсё было б захоўваць чамадан менавіта там.

Акрамя ложкаў, небяспечна ставіць чамаданы на багажныя паліцы, бо ў іх пустых ножках таксама могуць хавацца клапы. Але нават калі вы ўпэўненыя, што клапоў няма, лепей за ўсё памясціць чамадан у вялікі пакет і туга яго завязаць.

Карысна таксама ведаць прыкметы таго, што ў гатэльным нумары ёсць клапы. Першая з іх — пах карыяндра ці маліны, што гніе. Таксама звяртайце ўвагу на маленькія чорныя кропкі на дыване, асабліва там, дзе ён даходзіць да сцяны, і каля мэблі. Гэта могуць быць сляды крыві, якія пакінулі клапы.

Уважліва агледзьце ложак, зазірніце пад матрац і падгалоўнік, праверце фіранкі, абрусы, дываны, камоды, шафы і рамы для карцін. Пасцельныя клапы звычайна пляскатыя, маюць авальную форму, іх даўжыня складае 4-5 міліметраў. Колер такіх клапоў светла-карычневы, але пасля піцця крыві яны робяцца фіялетавымі. Калі вы заўважыце ў нумары нешта, што магло б сведчыць пра прысутнасць клапоў, адразу ж паведаміце пра гэта адміністрацыі гатэля.

Па вяртанні з адпачынку праверце чамадан на магчымую наяўнасць клапоў. Калі лічыце, што адзенне ў ім магло кантактаваць з клапамі, мыйце яго на працягу не менш чым 2 гадзін пры тэмпературы не ніжэй за 50 градусаў.

Чытайце таксама:

Як зразумець, што вы падхапілі ад кляшчоў барэліоз

Хатнія сродкі ад сонечных апёкаў — простыя і эфектыўныя. Адразу ж паменшаць боль

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
06.07.2022
чемодан на кровать, значит, нельзя, а спать можно) пофиг на клопов)
06.07.2022
"мечтаем только о том, чтобы броситься на мягкую кровать в гостиничном номере. Бывает, что мы бросаем туда и собственный чемодан"

а вообще интересно, что за "чистюли" бросают на кровать грязный чемодан? наверное такие, что с солнечными очками-кокошником на башке?

https://nashaniva.com/ru/294924

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031