Знайсці
06.07.2022 / 18:371РусŁacБел

Кошт нафты Brent ужо ніжэйшы за 100 даляраў за барэль

Пакуль чыноўнікі з Расіі прадракалі свету нафту па 400 даляраў, рост цаны барэля да рэкордных за 14 гадоў значэнняў нарэшце спыніўся і пайшоў адваротны працэс.

Канец палітыкі «танных грошай», якую праводзілі заходнія цэнтрабанкі, рост даляра да 20-гадовых максімумаў і пагроза рэцэсіі ў сусветнай эканоміцы абрынулі нафтавыя каціроўкі на 20% ад пікаў, паказаных у першыя тыдні вайны.

На таргах у сераду, 6 ліпеня, кошт ф'ючарсаў на паўночнаморскі гатунак Brent упершыню з красавіка ўпаў ніжэй за 100 даляраў за барэль. Вераснёўскія кантракты, якія яшчэ ў пачатку тыдня прадаваліся па 115 даляраў, апусціліся да адзнакі 98,58, страціўшы 17% за два гандлёвыя дні.

Цана амерыканскага гатунку WTI прабіла паказчык 100 даляраў уніз яшчэ ў аўторак, а ў сераду апусцілася да 96,17 даляра за барэль.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
35
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
06.07.2022
А потым Шлёма з Груцаю зрабілі...кантрыбуцыю. )) Далей па тэксце артыкула пачынаючы з: "Канец палітыкі "танных грошаў"...)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930