Знайсці
06.07.2022 / 16:282РусŁacБел

З Беларусі зноў забараняюць вывозіць муку і грэчку

Урад аднавіў забарону на вываз з Беларусі пшанічнай мукі і грэчкі. Адпаведную пастанову падпісаў Раман Галоўчанка, паведамляе прэс-служба ўрада.

Паводле пастановы, забарона на вываз з Беларусі ўводзіцца на тры месяцы і тычыцца мукі з пшаніцы мяккай і спельты, крупы грубага памолу з грэчкі, грачанага зерня абвалянага і гатовых харчовых прадуктаў з грэчкі. Робіцца гэта «ў мэтах абароны ўнутранага рынку».

Папярэдняя падобная забарона ўводзілася на тры месяцы ў сакавіку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
06.07.2022
Нездарма надоечы ўзурпатар тарахцеў пра немінучы голад. Хто сядзіць на дыетах, кідайце вы гэтую справу, покі грэчка шчэ ё.
0
Замшэлы/адказаць/
06.07.2022
Як так, а як жа клопат лукашэнкі пра галодных літоўцаў і палякаў ???
Яны ж, бяз грэчкі і пшанічнай мукі лукашэнкі, памруць з голаду, на адным алеі і солі лукашэнкі, доўга не працягнеш....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930