Знайсці
06.07.2022 / 16:21

Беларускі фатограф выдае кнігу пра Плошчу Перамен

У кнізе будзе 70 фатаздымкаў і 13 гісторый.

Маці Рамана Бандарэнкі Алена. Раман быў жорстка збіты на Плошчы перамен 11 лістапада 2020 года і праз суткі памёр у бальніцы.

Пра выданне кнігі паведаміў у сваім фэйсбуку фатограф Яўген Атцецкі. Ён — аўтар фатаграфій, аўтар тэкстаў — Алеся Песенка.

«Каля года мы рупліва працавалі і вось нарэшце я магу сказаць — наша кніга пра Плошчу перамен адпраўляецца ў друкарню. Гэта значыць, што ў сярэдзіне жніўня выданне ўбачыць свет. Няма слоў, каб перадаць маё аўтарскае хваляванне у прадчуванні яе выхаду. Кніга «ПП» — гэта храналогія першых трох месяцаў барацьбы адной з самых вядомых у Беларусі дваровых супольнасцяў, якая сфармавалася на хвалі пратэстаў 2020. Гэта гісторыя суседзяў, якія вырашыліся выступіць супраць несправядлівасці: сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў і нябачнага дагэтуль па маштабах узроўня гвалту з боку міліцыі», — напісаў Яўген Атцецкі.

У кнізе будзе 70 фатаздымкаў падзей і 13 асабістых гісторый па-беларуску і па-англійску.

«Асобна адзначу, што гісторыя ПП для мяне асабістая. Гэта мой уласны двор, а Сцяпан Латыпаў, Раман Бандарэнка, а таксама героі кнігі — мае суседзі, з якімі я пазнаёміўся дзякуючы нашай супольнай барацьбе. І я вельмі хачу, каб іх намаганні былі запісаны ў гісторыі», — напісаў Яўген Атцецкі.

Старонкі фотакнігі. На фота жыхары Плошчы пераменаў у масках з выявай твару свайго суседа Сцяпана Латыпава, незаконна арыштаванага 15 верасня і пазней асуджанага на восем з паловай гадоў.

Старонка кнігі. Гісторыя Паліны

Зараз запушчана краўд-кампанія па збору грошай на друк і выданне. 

На дадзены момант ёсць два асноўныя варыянты: замова кнігі з дастаўкай па ўсім свеце або самавываз у дзень прэзентацыі (18 жніўня — Варшава, 23 жніўня — Вільня). Падчас краўд-кампаніі кніга будзе будзе каштаваць каля 20€. З дастаўкай яшчэ дадаткова 10 еўра.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
35
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31