Знайсці
06.07.2022 / 15:23РусŁacБел

Еўракамісія занялася пытаннем перадачы расійскіх актываў на аднаўленне Украіны

Еўракамісія рыхтуе юрыдычную базу для перадачы замарожаных расійскіх актываў на аднаўленне Украіны, заявіла кіраўніца ЕК Урсула фон дэр Ляен, выступаючы ў Еўрапарламенце.

Фота: AP

«Еўракамісія лічыць справядлівым і рыхтуе прававую базу, каб замарожаныя расійскія актывы і актывы расійскіх алігархаў былі перададзеныя на патрэбы аднаўлення Украіны», — сказала яна.

Урсула фон дэр Ляен дадала, што краіны Еўрасаюза не будуць чакаць завяршэння канфлікту ва Украіне, і ЕС сумесна з краінамі G7 правядзе экспертную канферэнцыю па лёсе расійскіх актываў.

«Аднаўленне запатрабуе каласальных намаганняў. Мы ніколі не праводзілі аперацый такога маштабу, таму нам прыйдзецца сабраць самыя бліскучыя розумы для яе падрыхтоўкі», — адзначыла кіраўніца ЕК.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930