Знайсці
06.07.2022 / 11:29РусŁacБел

Барэль: ЕС не будзе ваяваць з Расіяй

Еўрасаюз не будзе ваяваць з Расіяй у адказ на ваенную аперацыю ва Украіне, паведаміў Барэль. Ён палічыў дастаткова эфектыўнымі санкцыі супраць Расіі, якія ў найбліжэйшы час будуць толькі ўзмацняцца

Еўрасаюз не плануе ваяваць з Расіяй, заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль у інтэрв'ю японскай газеце Yomiuri.

«ЕС не хоча вайны з Расіяй, і эканамічныя санкцыі граюць цэнтральную ролю ў яго адказе на агрэсію (ваенныя дзеянні ва Украіне). Гэтыя меры ўжо пачалі дзейнічаць і будуць узмацняцца ў найбліжэйшыя месяцы», — сказаў дыпламат.

Па яго словах, санкцыі супраць Расіі ўжо ўплываюць на ваенна-прамысловы комплекс краіны. Яны абмяжоўваюць магчымасці вытворчасці такіх ракет як «Іскандэр» і «Х101», сказаў Барэль. Ён палічыў, што такія санкцыі маюць вырашальнае значэнне ў кантэксце ваенных дзеянняў ва Украіне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930